Дата публикации

II Еўразійскі аналітычны форум

11 лістапада аналітыкі БІСД прынялі ўдзел у рабоце секцыі “Інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Еўразійскага эканамічнага саюза на сучасным этапе” II Еўразійскага аналітычнага форуму. У межах мерапрыемства быў агучаны і абмеркаваны шэраг дыскусійных тэм, якія знаходзяцца на стыку практыкі і тэорыі аналітычнай дзейнасці.

Віталій Дэміраў выступіў з дакладам “Інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне эканамічных працэсаў ЕАЭС” і прапанаваў два падыходы да стварэння цыфравой сістэмы, якая павінна аптымізаваць цыфравізацыю еўразійскай эканамічнай прасторы: стварэнне новай платформы і інтэграцыя ўжо існуючых сістэм. Побач з гэтым сістэма павінна даваць поўную аналітычную і маркетынгавую інфармацыю пра контрагентаў, забяспечваць магчымасць тэлекамунікацыйнай сувязі, дазваляць заключаць дагаворы (у тым ліку плацяжы цераз банкі, падключаныя да платформаў), мець інструментарый для страхавання, крэдытавання і суправаджэння паставак (падтрымка афармлення таможных аперацый), а таксама падтрымліваць сэртыфікаты.

Уладзіслаў Калішук выступіў з тэмай “Метадалогія стратэгічнага аналізу ў кантэксце дзейнасці сучасных аналітычных цэнтраў”. У межах даклада была прадстаўлена распрацаваная БІСД тэарэтычная аснова для стварэння комплекснай метадалогіі стратэгічнага аналізу, а таксама прапанаваны канцэпт “шматкрытэрыяльнай класіфікацыі канкрэтных метадаў стратэгічнага аналізу”.