Дата публикации

Міжнародная ІКТ-бяспека ў ААН

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў у складзе афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у заключнай сесіі ААН па праекце выніковага даклада Рабочай групы адкрытага саставу (РГАС) па дасягненнях у сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый у кантэксце міжнароднай бяспекі. Мерапрыемства, якое адбываецца з 8 па 12 сакавіка ў фармаце аддаленага ўдзелу і пасяджэнняў у штаб-кватэры ААН у Нью –Ёрку, з’яўляецца пляцоўкай для падвядзення вынікаў двухгадовай напружанай работы РГАС і краін-членаў, накіраванай на ахову інтарэсаў усіх краін у лічбавай сферы па-за залежнасцю ад узроўню іх тэхналагічнага развіцця.

Малюнак
Международная ИКТ-безопасность в ООН

Тэкст выніковага дакладу, падрыхтаванага швейцарскім старшынствам РГАС, увабраў у сябе асноўныя элементы, разгледжаныя ў ходзе папярэдніх пасяджэнняў. У ліку іншых у ім знайшлі адлюстраванне прыярытэты, на якіх неаднаразова акцэнтаваў увагу беларускі бок – прынцыпы «лічбавага суверэнітэту», значымая роля рэгіянальных працэсаў, што карэліруюць з беларускай ініцыятывай аб фарміраванні пояса «лічбавага добрасуседства», замацаванне палажэнняў аб адмаўленні ад мілітарызацыі ІКТ.

Мерапрыемства мае насычаны дыскусійны характар, вядзецца актыўны абмен думкамі між дэлегацыямі. Ёсць спадзяванні, што дакумент з магчымымі карэктыроўкамі будзе прыняты на аснове кансэнсусу.