Аналітык БІСД Сяргей Жук (аддзяленне па Брэсцкай вобласці) удзельнічаў у II Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сельская гаспадарка Беларусі праз прызму навуковых даследаванняў», арганізаванай Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І.С. Лупіновіча, інстытутам гісторыі НАН Беларусі і Навуковым саветам па кніжнай культуры, кнігавыдавецтву і бібліятэках Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.
У межах навуковага мерапрыемства разгледжаны пытанні аграрнай гісторыі Беларусі, станаўлення і развіцця сельскагаспадарчых ведаў у мінулым, укаранення дасягненняў навукі ў практыку, сучасны стан аграрнай навукі, а таксама захавання і раскрыцця сельскагаспадарчай навуковай інфармацыі ў бібліятэчнай практыцы.
У сваім дакладзе Сяргей Жук спыніўся на пытаннях развіцця арганізацыйнай структуры сельскагаспадарчых навук у АН БССР у другой палове 1940-х гг. Асаблівая ўвага нададзена ролі гэтага накірунку даследаванняў у аднаўленні і развіцці Акадэміі навук, аналізу мерапрыемстваў па ўмацаванні навукова-даследчага забеспячэння функцыянавання гаспадарчага коплексу рэспублікі. Акрамя таго, паказана роля асобных вучоных у станаўленні навуковых цэнтраў: М.Я. Мацапура - у стварэнні Інстытута механізацыі сельскай гасрадаркі, В.І. Перахода – у арганізацыі Інстытута лесу.