У межах экспертнага ўзаемадзеяння 27-28 кастрычніка 2022 года аналітыкі БІСД удзельнічалі ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сацыялогія рэлігіі ў грамадстве Позняга Мадэрну”, арганізаванай Белгародскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэтам (Расія).
Акцэнт XI навуковага форуму (у анлайн-фармаце) зроблены на перспектывах узаемаадносін моладзі і рэлігіі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі даследчыкі з Расіі, Сербіі і Беларусі. У межах секцыі канферэнцыі “Рэлігія і моладзь у эмпірычным люстэрку” ад БІСД выступілі аналітыкі Антон Дударонак і Мікалай Сухоцкі.
У дакладзе “Рэлігія як фактар грамадска-палітычнай сацыялізацыі моладзі” Антон Дударонак адзначыў, што пашырэнне выкарыстання гарызантальных форм лічбавай самаарганізацыі і сеткавых практык закранае не толькі свецкія, але і рэлігійныя інстытуты. У той жа час рэлігійна-каштоўнасная сфера грамадства захоўвае сваю актуальнасць і сацыяльнае ўздзеянне, у тым лік на фарміраванне каштоўнасна-светапоглядавых установак маладых людзей і механізмы іх грамадска-палітычнай сацыялізацыі, інструменты ўключэння моладзі ў грамадскія адносіны.
Мікалай Сухоцкі ў сваім выступленні акрэсліў важнасць стратэгічнага накірунку сучаснай сацыялогі – вывучэння перспектыў узаемаадносін моладзіі рэлігійнай сферы, палажэння рэлігіі ў грамадстве і яе ўздзеянне на маладое пакаленне, адносіны юнакоў і дзяўчат да Царквы, традыцыйных і новых рэлігійных арганізацый і каштоўнасцей, якія яны рухаюць наперад. Вывучэнне будучыні рэлігіі дазваляе ў многім прагназаваць магчымыя змяненні не толькі ў культавай практыцы насельніцтва, але і ў светапоглядзе грамадства, каштоўнаснай матрыцы, што аргументуе неабходнасць штогадовых экспертных абмеркаванняў у межах навуковых канферэнцый, круглых сталоў па дадзенай тэматыцы.