Дата публикации

У фокусе экспертнай дыпламатыі БІСД зноў Рэспубліка Інданезія і АСЕАН

Аналітык БІСД Юрый Ярмалінскі 15 верасня па запрашэнні кіраўніцтва Супольнасці знешняй палітыкі Інданезіі (FPCI) удзельнічаў у віртуальнай дыскусіі, прысвечанай вынікам 43-га саміта АСЕАН (г. Джакарта, 5-7 верасня 2023 года).

У якасці запрошаных гасцей на мерапрыемстве выступілі Сідхарто Р. Сур’ёдзіпура, генеральны дырэктар па супрацоўніцтву з АСЕАН МЗС Інданезіі, Роберт Матэус Майкл Тэне, намеснік генеральнага сакратара АСЕАН па пытаннях палтычнай бяспекі, доктар Сафія Ф. Мухібат, намеснік выканаўчага дырэктара па даследаваннях Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў Інданезіі, а таксама больш за сто прадстаўнікоў экспертнай і акадэмічнай супольнасці з Брунея, Вялікабрытаніі, В’етнама, Індыі, Канады, Камеруна, Малайзіі, Сінгапура, ЗША, Харватыі, Філіпін, Японіі і іншых краін.

Удзельнікі вебінара ў фармаце інтэрактыўнай дыскусіі абмеркавалі асноўныя вынікі старшынства Інданезіі ў АСЕАН, у тым ліку самітаў, якія адбыліся. Асаблівы акцэнт зроблены на дасягненнях у межах Пагаднення АСЕАН IV, выніках агляду АСЕАН па Інда-Ціхаакіянскім форуме, а таксама надзённых стратэгічных пытаннях, уключаючы палітычны крызіс у М’янме і зацяжныя перагаворы, звязаныя з Кодэксам паводзін у Паўднёва -Кітайскім моры.