Дата публикации

Сустрэчы з экспертамі на палях форуму “Raisina Dialogue”

У ходзе міжнароднай канферэнцыі ў Нью-Дэлі акрамя праграмных мерапрыемстваў працягваюцца кароткія сустрэчы "на нагах" аналітыка БІСД Юрыя Ярмалінскага з прадстаўнікамі партнёрскіх арганізацый.

Ксения ШевцоваЗ удзельнікамі ад расійскай Вышэйшай школы эканомікі Ксеніяй Шаўцовай (кіраўніком упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва НДУ ВШЭ) і Валерыяй Гарбачовай (начальнікам упраўлення развіцця шматбаковых стратэгічных праектаў) абмяняліся думкамі па пытаннях парадку і ўмоў далучэння БІСД да экспертна-акадэмічнага трэку БРІКС ў рамках старшынства Расіі. Пацверджана гатоўнасць расійскага боку запрашаць БІСД да ўдзелу ў гэтым фармаце экспертнай дыпламатыі, у прыватнасці, у пасяджэнні акадэмічнага форуму БРІКС, які адбудзецца 22-24 мая 2024 г. у Маскве.

Глэдден ПаппинУ ходзе экспертнага дыялогу з Глэдэнам Паппіным, прэзідэнтам Венгерскага iнстытута міжнародных адносін, былі закрануты пытанні развіцця ўзаемных кантактаў з улікам дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе леташняй міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі БІСД «Cтратэгічны аналіз і прагназаванне. Беларусь у глабальным свеце», а таксама па лініі іншых кантактаў з венгерскімі экспертамі.

Суджан ЧинойУ кулуарах канферэнцыі прадстаўнік БІСД правёў таксама кароткую гутарку з ганаровым навуковым супрацоўнікам Observer Research Foundation доктарам Нанданам Унікрышнанам. Індыйскаму калегу і прэзідэнту ORF Саміру Сарану (куратару Raisina Dialogue) перададзена афіцыйнае запрашэнне дырэктара БІСД Алега Макарава наведаць з візітам Мінск, а таксама канкрэтныя прапановы па рэалізацыі сумесных праектаў па лініі экспертнай дыпламатыі.

Эбтесам аль-ТенейджиЗ генеральным дырэктарам Індыйскага інстытута абаронных даследаванняў і аналізу доктарам Суджанам Чыноем абмеркаваны шляхі рэалізацыі дамоўленасцяў аб супрацоўніцтве, дасягнутых падчас яго візіту ў Мінск у 2019 годзе, але якія знаходзіліся на паўзе з-за пандэміі.

З доктарам Эбтэсам аль-Тэнэйджы, дырэктарам па стратэгічным узаемадзеянні і публікацыях Эмірацкага Цэнтра стратэгічных даследаванняў таксама разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва з улікам раней дасягнутых дамоўленасцей.

0Адбылася таксама сустрэча Юрыя Ярмалінскага з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Індыі Міхаілам Касько, падчас якой намечаны напрамкі экспертна-аналітычнага забеспячэння беларуска-індыйскіх двухбаковых адносін праз інструменты экспертнай дыпламатыі.