Далейшае сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё краіны прадугледжвае стварэнне механізмаў выпрацоўкі рашэнняў, заснаваных на грамадскім удзеле і ўзаемным даверы грамадзян і органаў улады.
У гэтай сувязі ў сваім Пасланні Парламенту і беларускаму народу Кіраўнік дзяржавы звяртае ўвагу на выкарыстанне грамадскай ініцыятывы ў дзяржаўным кіраванні.
Ацэньваючы палітычную сталасць беларускага грамадства, ён вызначыў магчымыя напрамкі прымянення яго патэнцыялу: “ад ролі прафсаюзнага руху да ўдасканалення заканадаўства і прапаноў па змене Канстытуцыі”.
”. Формы камунікацыі ўлады і грамадства, якія, па сутнасці, сталі ўжо традыцыйнымі (прыёмы грамадзян, сустрэчы кіруючых асоб з работнікамі працоўных калектываў, “прамыя тэлефонныя лініі”), дапаўняюцца новымі інструментамі эфектыўнага выкарыстання ведаў і вопыту найбольш актыўнай, арганізаванай і прафесійна падрыхтаванай часткі насельніцтва ў выпрацоўцы найважнейшых для краіны напрамкаў развіцця шляхам іх удзелу ў грамадскім кантролі, публічных абмеркаваннях законапраектаў, грамадскіх слуханнях і інш.
Новыя фарматы ўзаемадзеяння ўлады і грамадства адпавядаюць сеткавай арганізацыі постіндустрыяльнага грамадства. Працоўная і вучэбная міграцыя, змяненне адносін да ўласнасці, з’яўленне новых форм занятасці насельніцтва, змяненне структуры і павышэнне якаснага ўзроўню спажывання, фарміраванне новага сацыяльнага запыту актуалізуюць задачу пераасэнсавання аб’ёму ўлады і яе пераразмеркавання. Адзначаецца тэндэнцыя да трансфармацыі адносін грамадскага сектару да інстытуту дзяржавы ў бок партнёрства і супрацоўніцтва.
У сучасным грамадстве падвяргаецца рэвізіі і прынцып падпарадкавання меншасці большасці, паколькі інфармацыйнае грамадства прадстаўлена сотнямі малых груп і вылучыць большасць, якая мае адзінае меркаванне па адным пытанні, становіцца ўсё цяжэй. Наадварот, грамадства ўсё больш распадаецца на малыя сацыяльныя групы, якія адстойваюць свае інтарэсы, якія павінны быць улічаны пры выпрацоўцы кансэнсусных рашэнняў.
Такім чынам, развіваючы механізмы грамадскага ўдзелу ў кіраванні дзяржаўнымі справамі сёння, мы закладваем аснову ўстойлівага развіцця краіны заўтра.