Інтарэс мноства краін да БРІКС гаворыць на карысць таго, што пад яго крылом збіраюцца партнёры, якія разумеюць значнасць пляцовак з ужо напрацаванымі практыкамі ўзаемадзеяння.
Як бы многа сёння не гаварылася пра правал большасці міжнародных структур, у вострых крызісных умовах стварэнне новага фармата, які быў бы паспяховым, малаверагодна. У адрозненне ад іншых міжнародных аб’яднанняў, БРІКС накіраваны на развіццё, дыялог, захаванне альтэргатыўных пунктаў гледжання замест стрымлівання, ціску, выключэння. Сучасная архітэктура міжнароднага кіравання патрабуе сур’ёзнага ідэалагічнага абгрунтавання. Каштоўнасны блок БРІКС адпавядае запатрабаванням большасці краін – салідарнае супрацоўніцтва і партнёрства. Гэтыя тэрміны ў многім выпусташаны дзякуючы заходнім падыходам. Разам з тым менавіта яны складаюць альтэрнатыву насаджаемым дэмакратычным каштоўнасцям, бо яны не могуць быць ператвораны ў зброю.
БРІКС, па сутнасці, адна з нямногіх платформ, якая дазваляе прагматычна зірнуць на ўвесь спектр міжнародных праблем.
Відавочна, што ў свеце нарастае рашымасць апрабаваць альтэрнатыўныя варыянты развіцця. Заходнія ўзоры, у тым ліку фармат G7, не ў стане забяспечыць стабільнае функцыянаванне сусветнай эканамічнай сістэмы. Погляды па стварэнні рэзервнай валюты, якая б знізіла сусветную залежнасць ад даляра, у фармаце БРІКС ужо трансфармавалася ў планы. Пашырэнне выкарыстання нацыянальных валют у міжнародных разліках з’яўляеца першым крокам. Аднак амерыканскі даляр прайшоў доўгі шлях да дамінавання і забяспечаны рознымі механізмамі. Пагэтаму на сёння пытанне заключаецца не ў хуткасці рэалізацыі, а ў тым, што працэс запушчаны.
Саміт БРІКС, які стартаваў 22 жніўня, непазбежна намеціць шляхі далейшага міжнароднага ўзаемадзеяння ва ўмовах глабальных змен.
23 краіны афіцыйна падалі заяўкі на членства і каля 20 заявілі пра сваё жаданне далучыцца да БРІКС у неафіцыйным фармаце – гэта ўжо пазіцыя і расклад сіл у сусветных справах. Аднак паспяховасць БРІКС ніякім чынам не залежыць ад колькасці паказчыкаў. Бягучая сітуацыя патрабуе змянення падыходаў. БРІКС – гэта хутчэй супольнасць адзінадумцаў, а не штаб для прыняцця рашэнняў. Задачы па рэарганізацыі міжнароднай сферы будуць рашацца на месцах. Пагэтаму маштабнае пашырэнне БРІКС не з’яўляецца мэтай – на думку арганізатараў самміта. Іншымі словамі БРІКС – гэта мы, а мы – гэта БРІКС.
Беларусь мае вялікі вопыт работы на міжнародных пляцоўках. Удзел у самміце БРІКС рашае некалькі задач.
Беларуская дыпламатыя павінна быць у гушчы падзей, прадстаўляць меркаванні і погляды краіны, якая знаходзіцца ў фарватары трансфармацыі міжнароднага парадку. Эканамічная павестка самміта ў поўным аб’ёме адпавядае мэтам Беларусі – паскарэнню росту і ўстойліваму развіццю. Пагэтаму важна ясна разумець інтарэсы партнёраў, накірунак іх руху і ўзгадніць дзеянні як у рэгіянальным, так і ў глабальным фарматах. Гуманітарны блок, які знаходзіцца пад прыцэлам Захаду, патрабуе публічнага абмеркавання з акцэнтам на новыя фарматы, якія могуць быць рэалізаваны з удзелам Беларусі.