Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, дзяржаўны служачы будзе прыроўнены да ваеннага. Такі падыход апраўданы тым, шо мэтамі дзяржаўнай службы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі і забеспячэнне выканання функцый дзяржаўных органаў.
Ад узроўню прафесіяналізму, дзелавых і асабістых якасцяў дзяржаўных служачых залежаць якасць і аператыўнасць рашэння дзяржаўных задач, а ў выніку – якасць жыцця і дабрабыт грамадзян, прэстыж дзяржавы цалкам.
У цяперрашні час дзяржаўны апарат сутыкаецца з новымі выклікамі, сярод каторых – развіццё інфармацыйнага грамадства, пашырэнне і ўскладненне спектру дзяржаўных задач, пастаянны ціск знешніх сіл, спробы дэстабілізацыі.
Новыя ўмовы маюць на ўвазе фарміраванне адкрытай, канкурэнтаздольнай і прэстыжнай дзяржаўнай службы, арыентаванай на інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы.
Важна, каб не толькі прыйшлі на дзяржаўную службу найбольш падрыхтаваныя і прафесійныя спецыялісты, але і забяспечылі высокую якасць і эфектыўнасць іх работы, дзеянне на апярэджанне запытаў грамадства і апярэджанне праблем, рэалізацыю на практыцы асноўнага прынцыпу беларускай мадэлі развіцця – дзяржава для народа.
У сувязі з гэтым новы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай службе” замацуе меры па ўдасканаленні працэдур адбору на дзяржаўную службу, ацэнкі і атэстацыі дзяржаўных служачых, забеспячэнне іх бесперапыннага прафесійнага развіцця, павышэнню адказнасці за прымаемыя рашэнні.
Комплекс распрацаваных норм будзе садзейнічаць павышэнню прэстыжу дзяржслужбы, эфектыўнасці і мабільнасці дзяржапарату, а таксама таму, што дзяржаўны служачы стане адным з галоўных каналаў ва ўзаемадзеянні грамадства і дзяржавы.