Уходзячы год быў багаты на падзеі і юбілейныя гістарычныя даты, сучасныя інтэрпрэтацыі каторых выклікалі значны грамадскі рэзананс не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Можна з упэўненасцю канстатаваць аб з’яўленні новых трэндаў у асэнсаванні падзей мінулага, каторыя закранулі напрамую беларускую гістарычную палітыку. Адны з іх носяць пазітыўны характар, змест другіх неканструктыўны і нясе пэўныя рызыкі для беларускай нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтычнасці. Разгледзем найбольш важныя, на наш погляд, трэнды гістарычнай палітыкі 2020 года, пабудаваўшы іх у храналагічным парадку па меры з’яўлення.
“Новыя” віноўнікі развязвання Другой сусветнай вайны
Пачатак года азнаменаваўся працягам “вайны памяці”, якая разгарэлася між краінамі Захаду і Расіяй пасля прыняцця Еўрапарламентам у верасні 2019 года рэзалюцыі “Аб важнасці еўрапейскай памяці для будучыні Еўропы”, якая распакавала трэнд аб “роўнай адказнасці” Савецкага Саюза за развязванне Другой сусветнай вайны разам з нацысцкай Гермпніяй.
Згодна з пазіцыяй Захаду, падпісанне пакта Молатава – Рыбентропа садзейнічала пачатку сусветнай бойні. Пасля яго заключэння СССР уступіў у вайну як “саюзнік”нацысцкай Германіі і прыняў удзел у сумесным “падзеле” Польшчы, а потым – акупацыі частцы Фінляндыі, Прыбалтыйскіх дзяржаў, Бесарабіі і Паўночнай Букавіны.
Зваротная серыя выступленняў Прэзідэнта Расіі У.Пуціна ў канцы 2019-пачатку 2020 года па праблемах, звязаных з “трэндавымі” ацэнкамі падзей Другой сусветнай вайны, прадэманстравала рашымасць і гатоўнасць расійскага боку да асіметрычных крокаў к падобнай пераацэнцы мінулага.
Пакет контраргументаў мае наступныя пасылы: Савецкі Саюз ніколі не быў агрэсарам; падпісанне дагавораў з Германіяй у жніўні – верасні 1939 года было вымушаным крокам з-за неканструктыўнай пазіцыі Вялікабрытаніі, Францыі і Польшчы; разам з нацысцкай Германіяй у развязванні Другой сусветнай вайны віноўная Польшча, каторая ў 1938 годзе прыняла ўдзел у падзеле Чэхаславакіі па ўмовах Мюнхенскай змовы. У 1930-я гады Польшча была галоўным саюзнікам Германіі, адкрыта падтрымлівала нацысцкую антысеміцкую палітыку і ксенафобію ўнутры краіны.
Сёння падзеі верасня-лістапада 1939 года, звязаныя з уваходжаннем тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і СССР, ацэньваюцца па-рознаму польскімі і беларускімі гісторыкамі. Прадпрымаюцца асобныя спробы навязаць альтрэнатыўныя трактоўкі дадзеных падзей і ў Беларусі. У верасні 2019 года ў сувязі з 80-годдзем падзей паявіўся шэраг публікацый, у якіх аб’яднанне беларускага народа зводзілася да прымітыўнага тэзісу пра тое, што гэты працэс з’яўляецца выпадковым пабочным вынікам “змовы Сталіна і Гітлера”.
Трактоўка аб’яднання Беларусі як агрэсіі, здзейсненай з прычыны падпісання пакта Молатава-Рыбентропа, нясе ў сабе канатацыі дэлегітымізацыі фарміравання сучаснай тэрыторыі Беларусі і правацыравання напружанасці між беларусамі і палякамі ў публічнай прасторы. Гэта з’яўляецца ў тым ліку адной з прычын таго, што не толькі прадстаўнікі ўлады, але і большасць беларускіх гісторыкаў негатыўна ўспрынялі прыняцце ў верасні 2019 года Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі “Аб важнасці еўрапейскай памяці для будучыні Еўропы”.
Новае прачытанне праблемы Халакоста
Падчас Пятага Сусветнага форуму памяці ахвяр Халакоста, які адбыўся ў студзені 2020 года ў Іерусаліме, У.Пуцін у сваім выступленні сумеў увязаць трагедыю знішчэння нацыстамі яўрэяў, Міжнародны дзень памяці каторых штогод адзначаецца 27 студзеня, з датай зняцця нацысцкай блакады Ленінграда, якая адбылася таксама 27 студзеня. Асаблівая ўвага была сканцэнтравана на садзейнічанні мясцовага насельніцтва нацыстам у краінах, дзе адбывалася масавае знішчэнне яўрэяў.
Расія атрымала згоду Ізраіля на адкрыццё ў Іерусаліме “Свечкі памяці”- помніка ахвярам Ленінградскай блакады. Стварэнне падобнага мемарыяла – унікальны выпадак у гісторыі, асабліва на фоне кансалідаваных спроб шэрагу еўрапейскіх дзяржаў пераасэнсаваць гісторыю Другой сусветнай вайны. У выніку Расія знайшла надзейнага саюзніка ў гістарычнай спрэчцы, якая разгарэлася, і нават прымусіла аобных сваіх знешнепалітычных апанентаў апраўдвацца.
Адзначым, што сучасныя беларускія гісторыкі ў якасці асобнага накірунку даследавання вылучылі і значна пашырылі даследчае поле тэмы Халакоста ў Беларусі. У адрозненні ад некаторых сваіх суседзяў наша краіна ніколі не імкнулася да апраўдання нацыянал-калабарацыянісцкіх структур, створаных германскімі акупацыйнымі ўладамі, якія ўдзельнічалі разам з імі ў рэалізацыі нацысцкай палітыкі генацыда.
Перагляд храналагічных рамак Другой сусветнай вайны
Яшчэ ў чэрвені 2019 года Старшыня Расійскага гістарычнага таварыства С.Нарышкін прапанаваў абмеркаваць пытанне храналогіі Другой сусветнай вайны. У якасці аднаго з аргументаў ён прывёў тую акалічнасць, што ў Кітаі баявыя дзеянні з мільённымі стратамі вяліся ўжо некалькі гадоў задоўга да афіцыйна прызнанай большасцю дзяржаў даты пачатку сусветнай трагедыі (1 верасня 1939 года).
Аднак 2020 год адзначаны пераглядам не даты пачатку, а завяршэння Другой сусветнай вайны. У красавіку Расія прыняла закон аб карэктыроўцы даты воінскай славы – Дня заканчэння Другой сусветнай вайны і пераносе яго з 2 на 3 верасня. У выніку працягласць Другой сусветнай вайны заканадаўцы “павялічылі”на суткі.
Рашэнне Дзярждумы аператыўна падтрымала Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства (РВГТ). Яго навуковы дырэктар М.Мягкоў адзначыў, што вяртаецца гістарычная справядлівасць. Нягледзячы на тое, што акт аб безумоўнай капітуляцыі Японіі быў падпісаны 2 верасня 1945 года, пасля гэтага яшчэ былі аперацыі савецкіх войскаў на Паўднёва-Курыльскай градзе. Акрамя таго, па яго словах, 3 верасня было аб’яўлена святам яшчэ ў 1945 годзе “нашым Вярхоўным галоўнакамандуючым”.
Асобныя расійскія гісторыкі і аналітыкі ўвязалі “падаўжэнне”Другой сусветнай вайны з абвастрэннем расійска-японскіх адносін наконт “паўночных тэрыторый”. Акрамя таго, звярталася ўвага на імкненне РФ перахапіць ініцыятыву ў ЗША напярэдадні 75-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і заявіць, што мілітарысцкая Японія была разгромлена дзякуючы намаганням СССР, а не ў сувязі з амерыканскімі ядзернымі бамбардзіроўкамі Хірасімы і Нагасакі. Пагэтаму замена даты 2 верасня, сімвалічна звязанай з падпісаннем Японіяй акта капітуляцыі на борце амерыканскага лінкора “Місуры”, на 3 верасня – дату, выбітую на савецкім медалі “За перамогу над Японіяй”, набыла нейкую лагічнасць.
Такім чынам, Расія прадэманстравала яркі прыклад рэалізацыі наступальнай гістарычнай палітыкі. У выніку не толькі расійскія, але і беларускія гісторыкі былі пастаўлены перад фактам неабходнасці карэктыроўкі ўстаялых у савецкай гісторыяграфіі падыходаў да храналогіі Другой сусветнай вайны.
Да 2020 года асноўным праблемным пытаннем у апісаным кантэксце для многіх краін было калі святкаваць Перамогу над нацысцкай Германіяй (8 або 9 мая). Цяпер жа дабавілася яшчэ адно – калі адзначаць заканчэнне Другой сусветнай вайны (2 або 3 верасня). У адрозненні ад першага пытання для Беларусі другое не з’яўляецца вельмі прынцыповым.
“Адзіны” віноўнік развязвання Другой сусветнай вайны
На фоне чарговага вітка “вайны памяці”, які разгарэўся ў канцы 2019 года і працягваўся ў першай палове 2020 года, вельмі нечаканым крокам стаў выхад у маі сумеснага артыкула “Няма палітыкі без гісторыі” германскага міністра замежных спраў Х.Мааса і дырэктара мюнхенскага Інстытута сучаснай гісторыі (сустаршыні расійска-германскай камісіі гісторыкаў) А.Віршынга ў часопісе “Шпігель”. Асноўны яго лейтматыў – нападам на Польшчу Германія адзінаасобна развязала Другую сусветную вайну і адзінаасобна нясе адказнасць за злачынствы Халакоста. Той, хто сее сумненні ў гэтым і навязвае іншым народам злачынную ролю, здзяйсняе несправядлівасць у адносінах да ахвяр, злоўжывае гісторыяй і расколвае Еўропу.
Кожны з бакоў гістарычнага канфлікту аб віноўніках развязвання Другой сусветнай вайны і яе наступстваў для еўрапейскіх народаў убачыў у артыкуле Х.Мааса толькі тое, што хацеў заўважыць. Расійскія інфармацыйныя рэсурсы звярнулі ўвагу на падтрымку Германіяй пасылу аб тым, што Савецкі Саюз не вінаваты ў развязванні сусветнай бойні. Краіны Балтыі, спасылаючыся на матэрыял публікацыі ў часопісе “Шпігель”, адзначылі неабгрунтаванасць спроб Расіі абвінаваціць іх у дачыненні да Халакосту.
Уяўляецца, што абазначаны Х.Маасам новы трэнд у палітыцы памяці не з’яўляецца настолькі альтруістычным, як здаецца на першы погляд. Германскі міністр замежных спраў яшчэ раз публічна пацвердзіў тое, што да яго зрабіла кіраўніцтва ФРГ яшчэ ў 1970-я і 1980-я гады, безумоўна асудзіўшы германскі нацызм і прызнаўшы яго віну за развязванне вайны і палітыку генацыду. Ён толькі паспрабаваў згладзіць рэзкасць фармуліроўкі аб Савецкім Саюзе як агрэсары і саюзніку нацысцкай Германіі, каторая ўвайшла ў тэкст рэзалюцыі, прынятай у верасні 2019 года Еўрапарпламентам. З другога боку, тэзіс аб адзінаасобнай адказнасці Германіі за Халакост супярэчыць аднаму з ключавых наратываў расійскай гістарычнай палітыкі аб адказнасці разам з Германіяй мясцовых нацыянал – калабарацыяністаў за знішчэнне яўрэяў.
Гераізацыя антыкамуністычнага “руху супраціўлення”
Напярэдадні 75-годдзя Перамогі над нацызмам прэзідэнты Латвіі, Літвы і Эстоніі ў сумеснай заяве адзначылі, што “канец Другой сусветнай вайны не прынёс свабоду народам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Пасля вайны СССР выкарыстоўваў супраць іх “вялікую ваенную перавагу, нявыбарчыя рэпрэсіі, масавыя дэпартацыі і татальны ідэалагічны кантроль”. На змену аднаго таталітарнага рэжыму прыйшоў другі. У артыкуле, апублікаваным газетай “Франкфуртэр альгемайне цайтунг” (май 2020 года), кіраўнікі МЗС Латвіі, Літвы, Эстоніі і Украіны акцэнтавалі ўвагу на тым, што Савецкі Саюз “акупіраваў і анэксіраваў” краіны Балтыі. “Рухі супраціўлення” былі жорстка падаўлены. Лёс прыбалтыйскіх народаў падзялілі і ўкраінцы. Нават міністр замежных спраў германіі Х.Маас у згаданым раней рэзанансным артыкуле “Няма палітыкі без гісторыі” не прамінуў адзначыць, што для жыхароў Польшчы, Прыбалтыкі і іншых краін Усходняй Еўропы “радасць перамогі над нацыянал-сацыялізмам звязана з пачаткам іншай формы несвабоды і навязвання чужой волі”.
Прыведзеныя факты сведчаць, што ў еўрапейскім наратыве намеціўся новы трэнд – праблематыка антыкамуністычнага “руху супраціўлення”, каторая непасрэдна закранае і беларускую палітыку памяці. Новы трэнд з’явіўся працягам старога наратыву аб гераізацыі антыкамуністычнага падполля, якое актыўна прасоўваецца з 1990-х гадоў Польшчай, краінамі Балтыі, а таксама Украінай.
На цырымоніі перазахавання паўстанцаў 1863-1864 гадоў у Вільнюсе (лістапад 2019 года) прэзідэнт Польшчы А.Дуда разам з палякамі, літоўцамі, латышамі і ўкраінцамі назваў беларусаў захавальнікамі гістарычнай спадчыны Рэчы Паспалітай, якія змагаліся разам за “вызваленне ад маскоўскага ярма”. Ён параўнаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў з удзельнікамі антыкамуністычнага падполля ў Польшчы (“праклятыя салдаты”), а таксама ў краінах Балтыі (“лясныя браты”).
Аб вобразе, які сфарміраваўся, байцоў польскай Арміі Краёвай(АК) і «праклятых салдат», літоўскіх «лясных братоў» у гістарычнай свядомасці беларусаў, а таксама замацаваным наратыве ў беларускай палітыцы памяці аўтар ужо выказваў свой погляд. Акцэнтуем толькі ў чарговы раз увагу на тым, што даследаванне дадзенай праблематыкі з’яўляецца новым накірункам беларускай гісторыяграфіі, атрымаўшым сваё актыўнае развіццё пасля 1991 года.
Дзейнасць антысавецкага ўзброенага падполля на тэрыторыі Беларускай ССР у гады Другой сусветнай вайны і ў пасляваенны перыяд ацэньваецца сёння не толькі ў кантэксце барацьбы Савецкага Саюза з нацысцкай Германіяй, але і ў кантэксце сучасных падыходаў тэорыі нацыянальнай бяспекі і гісторыі станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці. Дзеянні АК, АУН-УПА, “лясных братоў” на тэрыторыі Беларускай ССР насілі не толькі антысавецкі характар, але і антыбеларускі. Працэс нейтралізацыі антысавецкіх польскіх, украінскіх, прыбалтыйскіх падпольных структур разглядаецца сёння ў гістарычнай палітыцы Беларусі як фактар, які садзейнісае ўмацаванню і развіццю нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтычнасці беларусаў.
“Забыты” генацыд
20-21 лістапада ў Маскве прайшоў Міжнародны навукова-практычны форум “Урокі Нюрнберга”. У відэазвароце да ўдзельнікаў У.Пуцін акцэнтаваў увагу на зноў адкрытых фактах масавых забойстваў нацыстамі на тэрыторыі Расіі савецкіх грамадзян. У якасці прыкладу ён прывёў нядаўняе рашэнне Салецкага раённага суда, каторы ўпершыню ў расійскім судаводстве прызнаў генацыдам масавыя пакаранні савецкіх грамадзян ля вёскі Жасцяная Горка на Наўгародчыне.
У развіццё тэзісаў У.Пуціна Генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі І.Красноў адзначыў, што акрамя эпізода Жасцянай Горкі ў межах федэральнага пректа “Без тэрміну даўнасці” па новых фактах нацысцкіх ваенных злачынстваў заведзена шэсць крымінальных спраў.
Старшыня Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства (РВГТ) У.Мядзінскі прапанаваў прызнаць палітыку нацыстаў на акупіраванай тэрыторыі СССР свядомым генацыдам народаў Савецкага Саюза і стварыць да 80-годдзя Перамогі мемарыяльны комплекс ахвярам гэтага генацыду.
Старшыня Следчага камітэта Расіі А.Бастрыкін паведаміў, што ў структуры ведамства створаны аддзел па расследаванні злачынстваў фашызму. У функцыі аддзела ўваходзіць таксама спыненне спроб рэабілітаыі нацызму.
Паралельна ў Маскве адбылася VI Міжведамасная навукова-практычная канферэнцыя “Сістэма міжведамаснага інфармацыйнага ўзаемадзеяння пры рашэнні задач у галіне абароны Расійскай Федэрацыі”. У.Мядзінскі, гаворачы аб фарміраванні гістарычнай палітыкі, абазначыў новы тэрмін – “гістарычны суверэнітэт” (здольнасць дзяржавы самастойна трактаваць уласную гісторыю і шлях развіцця), а “барацьбу за гісторыю” ён вызначыў як “частка канкурэнтнай барацьбы дзяржаў”.
Увага вышэйшага кіраўніцтва Расіі да падобнай праблематыкі сведчыць пра пачатак новага этапа расійскай гістарычнай палітыкі. Акрамя далейшага мэтанакіраванага фарміравання контраргументаў спробам прадставіць Савецкі Саюз вінаватым у развязванні Другой сусветнай вайны, пачата прасоўванне новага ўласнага трэнда палітыкі памяці – прызнанне нацысцкай акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі СССР свядомым генацыдам народаў Савецкага Саюза.
З высокай верагоднасцю новы этап у расійскай гістарычнай палітыцы будзе праецыравацца на беларускую і не толькі ў кантэксце анансіраванага на вышэйшым узроўні законапраекта аб недапушчальнасці гераізацыі нацызму. Беларусь, у адрозненні ад Расіі, у гады вайны была цалкам акупіравана і перажыла нацысцкі генацыд у маштабах, якія не саступаюць расійскім. Акрамя таго, існуючы беларускі навукова-інфармацыйны масіў аб нацысцкім генацыдзе можа быць выкарыстаны ў межах фарміравання кансалідаванай расійска-беларускай палітыкі памяці Другой сусветнай вайны. Расійская ініцыятыва заслугоўвае ўвагі таксама ў кантэксце супрацьдзеяння спробам гераізацыі ў Беларусі нацыянал-калабарацыяністаў і іх сімволікі.
Падводзячы кароткія вынікі, можна сказаць, што ва ўмовах “заходне-ўсходняй” канфрантацыі па пытаннях палітыкі памяці Беларусь працягвае выступаць полем віртуальнай бітвы за права трактаваць гісторыю, з’яўляючыся тым самым аб’ектам інфармацыйнага ўздзеяння . На Захадзе хочуць поўнага адмаўлення Расіі і Беларусі ад спадчыны савецкага наратыву вайны і падтрымкі трэндавых гістарычных прэтэнзій (“савецкая агрэсія”, гераізацыя “праклятых салдат”, “лясных братоў” і т.п.). Праведзенае даследаванне новых “заходніх” трэндаў у трактоўцы гістарычных сэнсаў (галоўным чынам, падзей Другой сусветнай вайны) адкрывае дастаткова шырокую палітру тэзісаў, якія супярэчаць не толькі “расійскаму” і “беларускаму” падыходам, але і часта аб’ектыўнаму ходу гісторыі. У той жа час аналіз разумення Беларуссю і яе стратэгічным партнёрам Расіяй “складаных тэм” вайны сведчыць аб несупастаўнасці большасці пазіцый як па светапоглядавых крытэрыях, так і па маштабу ўспрыняцця падзей.
У сітуацыі, якая складваецца, місія беларускай гістарычнай палітыкі заключаецца ў паслядоўнай рэалізацыі права беларускага народа на ўласнае разуменне значэння Другой сусветнай вайны і Перамогі для Беларусі і яе будучых пакаленняў.
Любы аналіз не толькі базіруецца на вывучэнні фактаў, але і служыць асновай для прагназіравання. Хаця прагнозы, і не толькі надвор’я, - справа няўдзячная. Нягледзячы на гэта, ёсць усе падставы сцвярджаць, што, як і ў адыходзячым, у наступаючым 2021 годзе асноўнай крыніцай з’яўлення новых трэндаў гістарычнай палітыкі застануцца падзеі Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Асноўнай гістарычнай тэмай года, які заканчваецца, стала 75-годдзе Перамогі над нацысцкай Германіяй. Усе абазначаныя трэнды прама ці ўскосна звязаны з гэтай найвялікшай падзеяй сусветнай гісторыі.
Новы “гістарычны” год будзе адзначаны ў тым ліку і 80-годдзем пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама звязаных з гэтай датай падзей, знакавых не толькі для Беларусі і Расіі (абарончыя баі Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 года, Маскоўская бітва, Парад на Чырвонай плошчы 7 лістапада 1941 года, пачатак блакады Ленінграда, нападзенне на Перл-Харбар 7 снежня 1941 года, і інш.). Напэўна абазначаныя намі трэнды аб вінаватых развязвання вайны, новых і “забытых” аспектах нацысцкай палітыкі генацыду (у тым ліку Халакосту), сучаснай ацэнцы антыкамуністычнага “руху супраціўлення” знойдуць свой працяг, атрымаюць другі ракурс. Абавязкова з’явяцца і не прагназуемыя раней трэнды.