Згодна з дзяржаўнай праграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гг. колькасць Інтэрнэт-карыстальнікаў на 100 чалавек у 2020-м павінна было скласці 77%. Аднак ахоп Інтэрнэтам у Беларусі расце прыкметна хутчэй, што запатрабавала абнаўлення прагнозаў. Так, на канец бягучага года паказчык чакаецца на ўзроўні 82,5%. Дадзеныя колькасныя паказчыкі, безумоўна, уражваюць. Да таго ж Інтэрнэт-рэсурсы ў апошнія гады сталі адным з самых мабільных і зручных спосабаў атрымання інфармацыі. Аднак больш важным пытаннем з’яўляецца якасць інфармацыі беларускага сегмента Сеціва, што актуалізуе вывучэнне Інтэрнэт-пераваг насельніцтва.
У сувязі з гэтым цікавыя вынікі сумеснага сацыялагічнага даследавання БІСД і вучэбна-навукова-даследчага кластара “Грамадская думка” (ВНДК ГД) факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Так, па выніках апытання сацыёлагамі былі вылучаны наступныя асноўныя тэндэнцыі ў медыяперавагах беларусаў:
- сённяшнія перавагі карыстальніка характарызуюцца шматканальнасцю, бо ўключаюць у сябе атрыманне інфармацыі праз дзяржаўныя і недзяржаўныя рэсурсы, Telegram-каналы, сацыяльныя сеткі, пошукавыя сістэмы;
- аператыўнасць у падачы навін з’яўляецца найважнейшым фактарам для сучаснага карыстальніка Сеціва. Пры гэтым негатыўнымі індыкатарамі для медыя, на думку аўдыторыі, з’яўляюцца суб’ектывізм, “жоўтыя” загалоўкі, супярэчлівасць інфармацыі, залішняя цэнзура і інш.;
- інфармацыйныя рэсурсы акрамя навіннай стужкі павінны ўтрымліваць запатрабаваную нарматыўную прававую інфармацыю па шырокім коле пытанняў;
- сёння найбольш тэматычна цікавымі для актыўнага беларускага карыстальніка з’яўляюцца рэсурсы, якія задавальняюць яго, у першую чаргу, у атрыманні палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і культурнай інфармацыі;
- у сувязі з тым, што ў большасці карыстальнікаў асноўнай тэхнічнай прыладай для чытання навін з’яўляецца смартфон, найбольш выйгрышнымі з’яўляюцца рэсурсы са зручным інтэрфейсам пад дадзены тып гаджэта;
- дастаткова негатыўна ўспрымаецца перагружанасць інфармацыйных рэсурсаў рэкламай, бо для часткі карыстальнікаў гэта з’яўляецца істотным недахопам;
- сучасныя рэсурсы павінны прапаноўваць наведвальнікам магчымасці падпіскі і электроннага звароту; непажаданая сітуацыя, калі пасля наведвання рэсурса карыстальніку ў браўзеры дасылаюцца паведамленні (абвесткі на працоўны стол, на электронную пошту) без яго дазволу.
Зыходзячы з вышэйсказанага, сёння найбольш прывабным рэсурсам для беларускага карыстальніка з’яўляўся б партал з сучасным дызайнам, зручным і зразумелым інтэрфейсам для мабільнай версіі, які б змяшчаў аператыўную інфармацыю аб актуальных палітычных, эканамічных, культурных падзеях у краіне.