Дата публікацыі

Мужчыны Віцебшчыны: вынікі сац. апытання

Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны з мэтай вывучэння настрояў і каштоўнасных арыенціраў мужчынскага насельніцтва рэгіёна аддзяленнем БІСД па Віцебскай вобласці праведзена анлайн-апытанне «Мужчыны Віцебшчыны». Колькасць удзельнікаў склала 1337 чалавек.

Вынікі даследавання паказваюць, што ў цэлым 85 працэнтаў рэспандэнтаў на дадзены момант задаволены сваім жыццём. Характэрна, што чым старэй узрост удзельнікаў апытання, тым вышэй гэты паказчык: у катэгорыі 59 гадоў і старэй амаль 90 працэнтаў.

Большасць апытаных з аптымізмам глядзяць у будучае: 45,5 працэнта лічаць, што іх жыццё зменіцца да лепшага, 45,7 працэнта – што яно застанецца без змен. Не маюць спадзяванняў на перамены да лепшага 9 працэнтаў рэспандэнтаў.

У топе праблем, якія хвалююць мужчын, традыцыйна значныя фактары.

БИСИ

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што чым старэй удзельнікі апытання, тым вышэй іх узровень занепакоенасці міжнароднай сітуацыяй (у катэгорыі 46-58 гадоў – каля 44 працэнтаў, 59 гадоў і старэй – амаль 47 працэнтаў). Найменшую занепакоенасць выклікаюць такія аспекты, як характар узаемаадносін у сям’і (адзначылі 7 працэнтаў) і асабістая бяспека (указалі каля 8 працэнтаў).

Мужчыны паспяхова спраўляюцца з жыццёвымі праблемамі: пераважная большасць — 58,6 працэнта – адзначылі, што ім не патрэбна якая-небудзь дапамога. Каля 27 працэнтаў маюць патрэбу ў фінансавай падтрымцы. Пры гэтым 37,2 працэнта рэспандэнтаў лічаць свой узровень даходу нізкім, 60,4 працэнта – сярэднім.

Большая частка апытаных не плануе ў бліжэйшым будучым мяняць сваё жыццё. Разам з тым значная доля ўдзельнікаў апытання нацэлена на рознага роду перамены

БИСИ

Адначасова адзначаецца высокі ўзровень задаволенасці рэспандэнтаў сваёй работай і прафесійнай самарэалізацыяй 79,2 працэнта. Абсалютную незадаволенасць выражае ўсяго 3,8 працэнта.

Сярод ключавых жыццёвых прыярытэтаў мужчын Віцебшчыны пераважаюць традыцыйныя для беларусаў каштоўнасці.

БИСИ

 

Удзельнікі апытання дэманструюць шырокае кола інтарэсаў.

БИСИ

Пры гэтым свой вольны час апытаныя мужчыны як правіла праводзяць дома (адзначылі амаль 86 працэнтаў), на дачы, у вёсцы (каля 32 працэнтаў) або ў сваякоў (каля 23 працэнтаў).

Вызначаючы ключавыя якасці, неабходныя сучаснаму мужчыну, рэспандэнты ўказалі ў ліку прыярытэтных уменне зарабляць і забяспечваць фінансава сваю сям’ю (так лічаць 67 працэнтаў), выконваць «мужчынскую» работу (46,7 працэнта), ладзіць з дзецьмі, быць добрым бацькам і галавой сям’і (42 працэнты).

Сучасная жанчына, на думку апытаных мужчын, павінна ў першую чаргу быць добрай гаспадыняй і маці (80,3 працэнта), мець высокія інтэлектуальныя здольнасці (каля 37 працэнтаў), умець добра выглядаць і даглядаць за сабой (34,8 працэнта).

Падмуркам моцнай сям’і рэспандэнты лічаць наступныя асноватворныя фактары.

БИСИ

Большасць апытаных (82,4 працэнта) адначасова выступіла за раўнапраўны падзел хатніх абавязкаў між мужчынам і жанчынай.

Шчасце ў разуменні рэспандэнтаў — гэта ў першую чаргу дружная сям’я, надзейны «тыл» (так адзначылі 54,2 працэнта), моцнае здароўе (53,2 працэнта), мір і бяспека (49,9 працэнта)