Заключыўшы 10 лістапада кааліцыйнае пагадненне, польская апазіцыя перахапіла ініцыятыву ў фарміраванні будучага ўрада ў кіруючай партыі «Права і справядлівасць». Высветліліся і пэўныя дэталі, звязаныя з яго складам. Чаго чакаць далей і з чым звязана прагназуемае абвастрэнне палітычнай сітуацыі ў Польшчы?
Склад польскага ўрада – тэма для дыскусій апошніх тыдняў. Нарэшце высветліліся важныя моманты. На пасаду прэм’ер-міністра (тут без сэнсацый) будзе вылучаны Дональд Туск. Значны рэверанс зроблены ў бок Польскай сялянскай партыі: на пост міністра абароны ў рангу віцэ-прэм’ера прэтэндуе лідар ПКП Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Акрамя таго, партыя разлічвае яшчэ на тры міністэрскія пасады, уключаючы міністра сельскай гаспадаркі (ПКП чакаема замацоўвае за сабой аграрны сектар). Другі віцэ-прэм’ер, лідар «Новай Левіцы» Кшыштаф Гаўкоўскі, будзе адказваць за лічбавізацыю. Кандыдаты на ратацыйны пост маршала Сейма – Шымон Галаўня («Польшча 2050») і Уладзімеж Чажасты («Новая Левіца»).
Дасягнуты дагавор названы «пагадненнем вельмі шырокага кампрамісу», бо на ўладу ў складзе кааліцыі прэтэндуюць прадстаўнікі 11 палітычных партый. Заяўлена, што ўсе рашэнні будуць прымацца на аснове кансэнсусу. І хаця апазіцыя спрабуе дманстраваць адзінства і згуртаванасць, на самой справе ўнутры яе многа супярэчнасцей і нестыковак у поглядах, што, несумненна, адлюструецца на стабільнасці работы кааліцыйнага ўрада. Гутарка ідзе аб «пратаколе разыходжанняў», які палітыкі пастараліся не выносіць у публічную плоскасць. У прыватнасці, зялёныя выступаюць супраць развіцця атамнай энергетыкі ў Польшчы, лічачы, што сродкі з гэтага праекта трэба накіраваць на развіццё аднаўляемых крыніц энергіі. ПКП, наадварот, падтрымлівае гэты накірунак. Яшчэ адзін пункт сутыкнення – пытанне аб абмежаванні вытворчасці мяса і жывёлагадоўлі. Няма адзінага падыходу ў пытаннях перагляду сацыяльнай палітыкі, ліквідацыі антыкарупцыйнай службы, захаванне выплат дадатковых пенсійных дапамог. У адносінах да пабудаванага на мяжы з Беларуссю забора ўзгодненага меркавання пакуль няма, толькі ПКП адназначна выступае супраць яго зносу.
Аднак больш сур’ёзны дэстабілізуючы патэнцыял для Польшчы нясе супрацьстаянне ПіС і кааліцыі, якое павінна адбыцца, па пытанні прапанаванага Еўракамісіяй міграцыйнага пакта. Усе партыі, якія ўваходзяць у альянс, падтрымліваюць пакт, што на фоне жорсткай пазіцыі правячых пагражае новым вітком «польска-польскай вайны».
Не выключана абвастрэнне палітычнай сітуацыі ў Польшчы і па прычыне намераў апазіцыі прыцягнуць да канстытуцыйнай адказнасці «асоб, адказных за спробу незаконнай змены дзяржаўнага ладу, за парушэнне Канстытуцыі і законаў і парушэнне прынцыпу вяршэнства права», якое накіравана перш за ўсё на ПіС і фактычна выступае ўдарам у адказ за стварэнне правячымі парламенцкай камісіі па даследаванні расійскага ўздзеяння.