Напярэдадні чарговай гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны нашчадкі краін-пераможцаў зноў звяртаюць увагу на неабходнасць абароны гістарычнай праўды і супрацьстаяння скажэнню яе вынікаў. Гэта тэма з’яўляецца аб’ектам пільнай увагі не толькі на Захадзе, але і на Усходзе. Азіяцка-Ціхаакіянскі тэатр ваенных дзеянняў быў адным з важных у сусветным ваенным супрацьстаянні. Для Беларусі тэма Другой сусветнай вайны асаблівая, і не мае значэння, у якой частцы планеты адбываліся гэтыя падзі.
Расія і Кітай займаюць паслядоўныя пазіцыі ў адносінах гэтых падзей і мяркуюць, што іх маральны абавязак заключаецца ў захаванні памяці пра лёсы мільёнаў, каторыя загінулі ў гэты перыяд. Кіраўнікі дзяржаў неаднаразова ўзнімалі гэтае пытанне падчас двухбаковых сустрэч. Нягледзячы на тое, што для Расіі больш значныя ключавыя даты Вялікай Айчыннай вайны, у краіне памятаюць пра тое, што для ўсёй сусветнай супольнасці вайна закончылася ў верасні 1945 года.
У Расійскай Федэрацыі Днём заканчэння Другой сусветнай вайны лічыцца 3 верасня. Гэта замацавана на заканадаўчым узроўні адпаведным рашэннем Дзяржаўнай думы, прынятым у красавіку 2020 года.
У лютым 2014 года Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў было аб’яўлена 3 верасня нацыянальным святам – Днём Перамогі кітайскага народа ў вайне супраціўлення Японіі (中国人民抗日战争胜利纪念日). У 2015 годзе Дзень Перамогі ўпершыню адзначаўся найбольш маштабна. У гонар 70-й гадавіны Перамогі кітайскага народа ў вайне над Японіяй і заканчэннем Другой сусветнай вайны ў Пекіне адбыўся грандыёзны Ваенны парад.
Сёння гэта пытанне працягвае артыкуліравацца на самым высокім узроўні. Аб неабходнасці вечна памятаць гістарычны момант перамогі прагрэсіўных сіл чалавецтва над мілітарызмам і фашызмам заявіў Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І падчас тэлефоннай размовы са сваім расійскім калегам С. В.Лаўровым 16 жніўня 2021г. 76-я гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны заняла важнае месца падчас дыялогу.
Ван І і С. Лаўроў адзначылі, што Кітай і Расія павінны адстойваць гістарычную праўду, перашкаджаць скажэнню гістарычных рэалій і ні ў якім разе не дапускаць апраўдання актаў агрэсіі мінулых гадоў.
Пытанне пра неабходнасць сумеснага ўзаемадзеяння па недапушчэнні спроб фальсіфікацыі гісторыі ўзнімалася ў тэлефоннай размове кіраўнікоў дзвюх краін – Прэзідэнта РФ У.У. Пуціна і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна – 25 жніўня т.г.
У Бларусі гэта дата не ўваходзіць у спіс прыярытэтных, але беларусы, якія зведалі на сабе ўсе жахі вайны (загінуў кожны трэці), заўсёды яе шанавалі і лічылі важнай у гісторыі Другой сусветнай вайны, нават калі дзесьці днём яе заканчэння лічаць іншыя даты: 15 жніўня (аглашэнне імператарам Японіі рэскрыпта аб капітуляцыі) у Еўропе – Дзень Перамогі над Японіяй, у Паўднёвай Карэі – Дзень вызвалення або 2 верасня (падпісанне Акта аб капітуляцыі на борце лінкора “Місуры”) у ЗША, Аўстраліі – Дзень Перамогі ў Ціхім акіяне. Што датычыцца Кітая, то 9 верасня 1945 года – дзень, калі адбылася ў Нанкіне цырымонія падпісання капітуляцыі на кітайскім тэатры ваенных дзеянняў, – не атрымаў шырокага гістарычнага значэння ў краіне. У адрозненні ад пытання Дня Перамогі над нацысцкай Германіяй (8 або 9 мая), для Беларусі гэта дата не з’яўляецца вельмі прынцыповай (Гiстарычная палітыка: трэнды ўходзячага года).
Удзел Кіраўніка беларускай дзяржавы ў святочных мерапрыемствах у Пекіне 3 верасня 2015 года сведчыць аб шырокіх поглядах беларусаў і салідарнасці нашага народа з усімі краінамі, каторыя змагаліся за мір.
Многія беларусы ў складзе шматнацыянальнай Чырвонай арміі Савецкага Саюза аказвалі дапамогу брацкаму народу Кітая ў вызваленні ад мілітарызму. Шырока вядомы подзвіг савецкіх лётчыкаў-добраахвотнікаў, якія абаранялі неба Кітая ў 1939 годзе, а таксама вялізны ўклад савецкіх войскаў у вызваленне Паўночнага Усходу Кітая ў жніўні 1945 года. І дзед аднаго з аўтараў гэтага артыкула, Вяргейчык Пётр Дзмітрыевіч, баец асобнага гвардзейскага матацыклетнага палка ў складзе 1-га Далёкаўсходняга фронта, удзельнічаў у баях у Дунбэі (Паўночна-Усходні Кітай). Такім чынам унёс асабісты ўклад у вызваленне Кітая . Яго воінская частка за баявыя заслугі на длёкаўсходнім тэатры ваенных дзеянняў была адзначана ордэнам суворава III ступені.
Інтэрпрытацыі падзей пра Другую сусветную вайну ніколі не былі адзінымі. Кожная з дзяржаў-удзельніц разумелі гэтыя падзеі з пункту гледжання асабістага бачання, так як толькі народу былі вядомы самыя балявыя кропкі. Сёння важна не страціць ключавы элемент з урокаў Другой сусветнай вайны – ахвярам гэтага бесчалавечнага дзеяння абыякавыя вялікія ідэі яго арганізатараў. Яны мелі права жыць, радавацца, выхоўваць сваіх дзяцей, але гэтага ўжо ніколі не адбудзецца. У аснове гістарычнай праўды павінен ляжаць канцэпт каштоўнасці чалавечага жыцця, тады спрэчкі разрашацца самі сабой.