Ва ўмовах жорсткага санкцыйнага ўздзеяння і спроб «выключыць» нашу краіну з міжнародных эканамічных патокаў харчовая бяспека становіцца асновай устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і важнейшым элементам эканамічнай і нацыянальнай бяспекі.
У бліжэйшай перспектыве неабходна выканаць шэраг праграмных задач у АПК, нарыхтаваць зернефураж для жывёлагадоўлі з улікам патрабаванняў рацыёнаў, якія забяспечваюць высокі ўзровень прадуктыўнасці па малаку і мясу. Не менш важнымі з’яўляюцца пытанні імпартазамяшчэння ў галіне. У прыватнасці, Прэзідэнт узняў вельмі важную тэму па пашырэнні пасеваў сланечніка, бо на дадзены момант мы імпартуем значныя аб’ёмы сланечнікавага алею. Акрамя таго, абмежаванне знешняга гандлю, а таксама неабходнасць падтрымкі грамадзян (у тым ліку катэгорыі самазанятых, дзейнасць якіх рэгулюецца новым падаткавым заканадаўствам) ставяць на парадак дня задачу стварэння аптымальных механізмаў, пры дапамозе якіх фермеры змогуць забяспечыць гандлёвыя сеткі гароднінай і садавінай.
Раней гандлёвыя сеткі супрацоўнічалі толькі з прадпрымальнікамі, што было неабходна для забеспячэння падаткавага кантролю. Акрамя таго, прыватныя асобы не маглі забяспечыць вялікія партыі аднолькавага тавару, з якімі любяць працаваць гандлёвыя сеткі. Адным з рашэнняў першай праблемы можа стаць прадастаўленне самазанятым грамадзянам магчымасці афармлення тэхдакументацыі. Дадзены статус дазволіць заключыць дагаворы з юрыдычнымі асобамі і ў спрошчаным парадку плаціць падаткі. Для рашэння праблемы аб’ёмаў фермерскіх тавараў можа быць уведзена асобная катэгорыя, якая дазваляе дапоўніць асартымент з упорам на якасць, але па некалькі больш высокаму кошту. Прымальны кошт будзе стымуляваць выпуск у патрэбных для сетак аб’ёмах. У цэлым, больш паспяховай інсталяцыі самазанятых у сельскагаспадарчы бізнес можа садзейнічаць спецыяльны закон аб рэалізацыі фермерскіх прадуктаў праз гандлёвыя сеткі.
Для выканання ўказаных вышэй задач неабходна памятаць, што харчовая бяспека з’яўляецца ў большай ступені макраэканамічнай праблемай, паколькі звязана з эфектыўнасцю грамадскай вытврчасці, узроўнем і дыферэнцыяцыяй грашовых даходаў насельніцтва, станам рыначнай інфраструктуры.
Сапраўды, калі ў развітых краінах стануць есці менш, у трэцім свеце ежы ад гэтага не стане больш: сённяшняя сітуацыя з голадам — гэта следства недастатковай пакупніцкай здольнасці, а не недастатковай колькасці ежы ў свеце. Сапраўды гэтак жа, закрыўшы сельскую гаспадарку краін «першага» свету, мы не дапаможам развіць яго ў трэцім свеце.
Згодна з прынятым у свеце падыходам, харчовая бяспека – гэта стан, пры якім усе людзі той або іншай краіны ў кожны момант часу маюць фізічны, сацыяльны і эканамічны доступ да дастатковай у колькасных адносінах пажыўной ежы, якая адпавядае іх запатрабаванням і неабходнай для вядзення актыўнага і здаровага жыцця. У гэтым сэнсе мы павінны ўлічваць, што дасягненне і захаванне харчовай бяспекі звязана не толькі з колькасцю літраў і кілаграмаў, пастаўляемых на знешнія і ўнутраныя рынкі, але таксама з комплексам сістэмных мер, якія забяспечваюць макраэканамічную стабільнасць у краіне, уключаючы стварэнне ўмоў для росту даходаў насельніцтва, забеспячэнне эфектыўнай занятасці на сяле, стварэнне спецыяльных рэгуляторных бар’ераў, якія заграджаюць імпарт інфляцыі па харчовых групах тавараў, а таксама пабудаванне інавацыйнай стратэгіі развіцця харчовага рынку.
Здавалася б, мы паспяхова ідзем па шляху цыфравізацыі ферм, укараненню на трактарах навігацыйнай сістэмы GPS, устаноўцы аўтыматызаваных кормараздатчыкаў, кормазмяшальнікаў, даільных апаратаў і г.д. Але пры больш уважлівым разглядзе ўсе гэтыя лічбавыя інструменты аказваюць толькі невялікімі «вінцікамі» ў агульнай сістэме, якую нам яшчэ трэба будзе пабудаваць. Першым крокам на шляху да стварэння такой сістэмы павінна стаць праграмная платформа, якая змагла б збіраць дадзеныя з усіх установак, аналізаваць іх і паказваць, як рэальна працуе ферма па ўсіх накірунках. У далейшым неабходна будзе выбудоўванне эфектыўных практык акумуліравання адпаведных дадзеных ад прадпрыемстваў на ўзроўні інстытутаў дзяржаўнага кіравання. А таксама стварэнне неабходнай рэгулятарнай базы ў мэтах уліку сабраных дадзеных пры прыняцці кіраўнічых рашэнняў.