Дата публікацыі

Сфера аховы здароўя Беларусі вачыма медыцынскіх работнікаў

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца
права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне
за кошт дзяржаўных сродкаў у парадку,
устаноўленым законам. Грамадзяне клапоцяцца
аб захаванні ўласнага здароўя....

Артыкул 45. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

 

У трэцюю нядзелю чэрвеня штогод беларускія медыкі адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень медыцынскага работніка. Напярэдадні гэтай знамянальнай даты Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў прадстаўляе вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ пры тэхнічнай падтрымцы БІСД (на базе InfoSociology) сярод работнікаў сферы аховы здароўя ў сакавіку – маі 2022 года. Выбарка склала 3055 рэспандэнтаў, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны краіны і тыпы ўстаноў аховы здароўя.

 

Праведзенае даследаванне фіксуе пазітыўнае сацыяльнае самаадчуванне і задавальненне беларускіх медыкаў прафесійнай дзейнасцю (каля 80%), што ў многім звязана з традыцыйна высокай увагай дзяржавы да сістэмы аховы здароўя.

Сфера здравоохранения Беларуси глазами медицинских работников

Найбольш удалымі рашэннямі ў сферы аховы здароўя, прынятымі за апошнія два гады, медыкі лічаць:

1) меры па барацьбе з COVID-19 (вакцынацыя, увядзенне масачнага рэжыму, арганізацыя ў медустановах «чырвоных зон», інфекцыйных блокаў для хворых каронавірусам і г.д.);

2) павышэнне даходаў (надбаўкі за работу з каронавіруснымі пацыентамі, рост заработнай платы медыкаў, прафсаюзныя выплаты);

3) інфарматызацыя сістэмы аховы здароўя (электронны дакументаабарот, электронныя карткі і рэцэпты, магчымасць запісацца на прыём анлайн);

4) паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнага аснашчэння медустаноў (закупка сучаснага абсталявання, асабліва камп’ютарных тамографаў (КТ), мадэрнізацыя аддзяленняў).

Рэспандэнты высока ацэньваюць даступнасць для насельніцтва «базавага пакета» медыцынскіх паслуг, якія забяспечваюцца дзяржавай: выклік хуткай дапамогі (каля 80%), доктара на дом, магчымасць здаць аналізы, прайсці прафагляд і медкамісію (каля 60%). Аптымальным медработнікі лічаць узаемадзеянне, пры якім доктар распрацоўвае сумесна з пацыентам даступную як арганізацыйна,так і фінансава стратэгію лячэння.

Адно з найбольш актуальных пытанняў для медыцынскай супольнасці – неабходнасць усведамлення грамадзянамі ўласнай адказнасці за сваё здароўе. У прыватнасці, сярод работнікаў сферы ёсць выразнае разуменне таго, што здароўе залежыць ад ладу жыцця, які вядзе чалавек – гэты пункт гледжання падзяляюць каля 90%.

Сфера здравоохранения Беларуси глазами медицинских работников

 

Пагэтаму важна працягваць папулярызаваць здаровы лад жыцця, прасоўваць моду на рэгулярныя заняткі фізічнай культурай і спортам, рэалізоўваць і ўдасканальваць адукацыйныя праграмы па фарміраванні прыярытэту здароўя для розных груп насельніцтва (перш за ўсё, сярод моладзі), падтрымліваць канструктыўныя грамадскія ініцыятывы, звязаныя з рашэннем дадзеных задач.

Такім чынам, прафесія медыка застаецца высока ўхваляемай і прызнаваемай беларускім грамадствам працоўнай дзейнасцю, прываблівым накірункам для кар’ернага выбару моладзі. Сфера аховы здароўя валодае істотным патэнцыялам развіцця, мае асаблівае значэнне для будучыні Беларусі.