Кожны чалавек мае права прымаць удзел у кіраванні сваёй краінай непасрэдна або з дапамогай свабодна абраных прадстаўнікоў.
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека
Шлях да выбарчага права, а, такім чынам, і да дэмакратыі ў сучаснай яго трактоўцы, быў цярністым практычна для ўсіх вядучых краін. Ганаровае званне «ўзору дэмакратыі» атрымалі толькі тыя, хто прайшоў па «распаленым вуголлі».
Масцітыя мысляры многа дзесяцігоддзяў марылі аб выбарчым праве, але малаверагодна, што пажадалі б убачыць свае ідэі ўвасобленымі на практыцы ў іх эпоху. Яны аддавалі перавагу таму, каб пакінуць свае напрацоўкі нашчадкам.
Прэзідэнцкія выбары ў Францыі, якія адбудуцца вясной 2022 года, даюць магчымасць глыбей зірнуць на ўнутраную кухню як эвалюцыі выбарчага права ў Еўропе, так і практыку вядучай дэмакратычнай дзяржавы.
Першыя ідэі аб усеагульным выбарчым праве з’явіліся ў Францыі дзякуючы знакамітаму прадстаўніку эпохі Асветы Д. Дзідро, усяго толькі 256 гадоў таму назад. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя французы абыходзілі бокам гэты важны складнік функцыянавання дзяржавы. Дзідро, нягледзячы на глыбокія энцыклапедычныя веды і клопату аб патрэбах народа, быў стойкім прыхільнікам асветнага абсалютызму. Ён меркаваў, што народныя масы не ў стане разабрацца ў палітычных пытаннях, пагэтаму ім патрэбны гасудар, які валодае вышэйшымі ведамі.
У гэты ж перыяд у Францыі былі закладзены асновы сучаснай ліберальнай дмакратыі, заснаванай на прынцыпе падзелу ўлад. Ш. Мантэск’е лічыў, што палітычная свабода ўмацоўвае грамадства, а палітычная стабільнасць дасягаецца шляхам зацвярджэння равенства людзей, якое будзе замацавана прадастаўленнем усеагульнага выбарчага права. Разам з тым Ш. Мантэск’е разумеў пэўную долю ўтапічнасці сваіх ідэй, пагэтаму вылучаў тры формы праўлення: рэспубліку, манархію і дэспатыю. На яго думку, рэспубліканская форма кіравання магчыма толькі ў малых па тэрыторыі і насельніцтву дзяржавах.
У Канстытуцыі 3 мая 1791 г. было ўстаноўлена цэнзурнае выбарчае права для мужчын. Толькі «актыўныя грамадзяне» атрымалі магчымасць удзельнічаць у выбарах. Актыўнасць пацвярджалася, перш за ўсё, выплатай прамых падаткаў у французскую казну. Акрамя таго, патрабавалася прынясенне грамадзянскай прысягі і рэгістрацыі ў ваенным апалчэнні. Такім чынам, крытычна натроеныя да ўлады грамадзяне не маглі трапіць у спіс «актыўных», што істотна стабілізіравала палітычную сітуацыю. Партрэт выбаршчыка часоў Французскай рэвалюцыі выглядаў наступным чынам: уладальнік маёмасці, пастаянны падаткаплацельшчык, грамадзянін Францыі, які выразіў сваю падтрымку ўладзе публічна. Фактычна на пачатак XIX стагоддзя толькі невялікая колькасць грамадзян, а іменна мужчын, маглі прымаць удзел у выбарах.
Прамое выбарчае права ў поўным аб’ёме было ўведзена ў Францыі з 1848 года ўжо ў часы Другой рэспублікі. Аднак спіс выключэнняў быў больш чым паказальным. У яго ўваходзілі жанчыны, ваенныя, асуджаныя, духавенства. Выбары прэзідэнта рэспублікі ажыццяўляліся непрамым галасаваннем членамі французскай Нацыянальнай асамблеі (Сенатам і палатай дэпутатаў). Згодна з папраўкай А. Валона ў 1875 годзе, прэзідэнт павінен быў атрымаць большасць галасоў, што ў рэальнасці ставіла яго пад кантроль заканадаўчай улады. У выніку, з 14 прэзідэнтаў перыяду Трэцяй рэспублікі толькі 7 змаглі выканаць свае паўнамоцтвы на працягу ўсяго тэрміну. Такая практыка захавалася да 1958 года.
Урокі Другой сусветнай вайны для Францыі не прайшлі бясследна. Новае бачанне ролі прэзідэнта, парламента, выбарчага права было прадстаўлена самай знакамітай фігурай у палітыцы Францыі XX стагоддзя – Шарлем дэ Голем. Яго погляды, якія атрымалі пасля назву «галізм», па сутнасці былі накіраваны на ўмацаванне прэзідэнцкай улады і ўвядзенні «рацыянальнага парламентарызму». У адносінах выбарчых правоў грамадзян можна гаварыць аб свайго роду рэвалцыі. У 1944 годзе ўпершыню французскія жанчыны сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі выбараў, у 1945 годзе такую прывілею атрымалі ваенныя.
Сёння выбары прэзідэнта Французскай рэспублікі адбываюцца кожныя пяць гадоў. Ён выбіраецца шляхам усеагульнага прамога галасавання. Гэта права французскія грамадзяне атрымалі ў 1962 годзе пасля рэферэндуму, ініцыіраванага Шарлем дэ Голем. Гэта значыць, што грамадзяне ва ўзросце 18 гадоў і старэйшыя могуць галасаваць. Незалежна ад таго, ці пражываюць яны ў Францыі, ці не, і пры гэтым галасуюць за пэўнага кандыдата непасрэдна. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта складае пяць гадоў. Адна і тая ж асоба не можа займаць пост больш за два тэрміны запар.
Каб заняць месца ў выбарчым бюлетэні, патэнцыяльныя кандыдаты павінны атрымаць 500 подпісаў ад выбарных службовых асоб – напрыклад, мэраў гарадоў або членаў парламента. Таксама кандыдаты ўносяць грашовы залог прыкладна €1,5 тыс.і прадстаўляюць дэкларацыю аб маёмасным становішчы.
Ва ўсіх кандыдатаў ёсць строга вызначаная колькасць эфірнага часу на тэлебачанні і радыё на прадвыбарчую агітацыю. Выдаткі на кампанію таксама абмяжоўваюцца. Калі ні адзін з кандыдатаў не набірае больш за палавіну галасоў, праводзіцца другі тур. У яго праходзяць два кандыдаты, якія атрымалі найбольшую падтрымку выбаршчыкаў. Па выніках другога тура перамагае той кандыдат, каторы набраў абсалютную большасць галасоў. У палітычнай культуры Пятай Французскай рэспублікі правядзенне другога тура галасавання з’яўляецца, хутчэй, чакаемай падзеяй.
Канстытуцыйны савет аб’яўляе афіцыйныя вынікі другога тура ў сярэднім на працягу чатырох дзён пасля даты галасавання. Цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта адбываецца ў зале прыёмаў (Salle des Fêtes) Елісейскага палаца. Новаму прэзідэнту ўручаюцца знакі Вялікага крыжа Ганаровага легіёна.
Выбары ў любой краіне заўсёды былі лакмусавай паперкай унутраных палітычных працэсаў, стрэсаўстойлівасці дзяржавы і грамадства. Сёння гэты сегмент паслядоўна вяцясняецца знешнім фактарам. Выбары ў дзвюх іх частках – перад- і паслявыбарнай – сталі паўнавартасным накірункам знешняй палітыкі для асобных дзяржаў. Прыкмметна ўскладняе сітуацыю пандэмія, каторая павысіла градус у грамадстве. Нацыянальная палітычная культура дэмакратычных дзяржаў пад уздзеяннем гэтых фактараў уступіла ў стадыю трансфармацыі.
У гэтай сувязі ключавым з’яўляецца пытанне аб тым, што возьме верх: дэмакратычная працэдура або захаванне моцнай дзяржавы?