Прававая мадэрнізацыя
Як адлюстраваліся на палітычным жыцці Казахстана змены, не так даўно ўнесеныя ў Канстытуцыю, і якія паралелі можна правесці з канстытуцыйным пераўтварэннем у Беларусі?
У чэрвені мінулага года ў Казахстане адбыўся рэферэндум па пытанню ўнясення змен у Канстытуцыю. Рэформы пераўтварылі краіну і паклалі пачатак новым дэмакратычным прынцыпам у дзяржаве. Напрыклад, парламенту і мясцовым органам улады было прадастаўлена больш паўнамоцтваў, у той час як прэзідэнцкія паўнамоцтвы былі абмежаваны: урад стаў больш падсправаздачны народу. Акрамя таго, у адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй Прэзідэнт Казахстана цяпер выбіраецца толькі на адзін сямігадовы тэрмін, без права перавыбрання.
Унёсшы змены ў Канстытуцыю, Казахстан стварыў і яшчэ больш умацаваў механізмы абароны правоў чалавека і дэмакратыі шляхам павышэння ролі і статусу ўпаўнаважанага па правах чалавека, упаўнаважанага па правах дзяцей і ўпаўнаважанага па правах сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва. Быў таксама ўзноўлены Канстытуцыйны Суд для забеспячэння далейшай абароны правоў і свабод чалавека. Грамадзяне Казахстана, уключаючы генеральнага пракурора і ўпаўнаважанага па правах чалавека, цяпер могуць напрамую звярнуцца ў Канстытуцыйны Суд с заявай аб прызнанні незаконнымі норм, якія, на іх думку, супярэчаць прынцыпам Канстытуцыі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Клішэвіч упэўнены, што падобнае рашэнне было прынята зыходзячы з запытаў грамадства. Ён звяртае ўвагу, што ў Беларусі пабудавана эфектыўная сістэма канстытуцыйнага права, заснаваная на прынцыпах справядлівасці і якая абараняе законныя правы і інтарэсы грамадзян:
- Гэты механізм выкрышталізаваўся на працягу ўсяго перыяду станаўлення суверэннай Рэспублікі Беларусь. Ён прайшоў у тым ліку і крызісныя этапы свайго развіцця. Сёння яе немагчыма выкарыстоўваць для дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне або для таго, каб паралізаваць сістэму дзяржкіравання. Пагэтаму яна ўяўляе сабой прыклад для многіх дзяржаў, уключаючы Казахстан, паколькі сістэмы і структура Канстытуцыйнага Суда Казахстана, прынцып работы са зваротамі грамадзян нагадваюць беларускі варыянт.
Магчымасці пашырыліся
Уздзеянне канстытуцыйных паправак было асабліва прыкметна падчас парламенцкіх і мясцовых выбараў, якія адбыліся ў сакавіку. Спрашчэнне працэсу рэгістрацыі палітычных партый прывяло да паяўлення новых партый – “Рэспубліка” і “Байтак”, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Гэтыя выбары, на думку многіх экспертаў, былі самымі канкурэнтнымі ў сучаснай гісторыі Казахстана. У адпаведнасці з канстытуцыйнымі зменамі ўпершыню з 2004-га на парламенцкіх выбарх была прыменена прапарцыянальна-мажарытарная мадэль. Гэта дазволіла шматлікім кандыдатам-самавылучэнцам удзельнічць у выбарах па аднамандатных акругах побач з партыйнымі кандыдатамі. У выніку значна пашырыліся магчымасці для ўдзелу грамадзян у палітычным жыцці краіны. Шасці партыям удалося пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер, неабходны для ўступлення ў парламент, што стварыла па-сапраўднаму многапартыйны прадстаўнічы орган з рознымі палітычымі поглядамі.
Рэформы і падзеі ў кантэксце пераўтварэнняў у Казахстане важны для ўдакладнення курса развіцця казахскага грамадства, падкрэслівае дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін Бнларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алег Лешанюк:
- XXI стагоддзе як ніколі востра ўзнімае праблемы ўстойлівага развіцця, захавання дзяржаўнасці, абароны суверэнітэту і забеспячэння бяспекі як у Цэнтральнай Азіі, так і ва ўсім свеце. У свеце лічбавізацыі і інфарматызацыі ўсіх сфер жыцця грамадства краіны і рэгіёны свету, у тым ліку Казахстан, падвержаны інфармацыйнаму ўздзеянню ў мэтах ідэалагізацыі масавай свядомасці ў антыдзяржаўным русле, дэстабілізацыі і падпарадкаванню палітычнай волі дзяржавы.
Палітолаг адзначае, што са спробамі ўздзеяння звонку Казахстан сутыкнуўся ў пачатку мінулага года: прапагандавалася скажонае разуменне дэмакратыі, ствараліся перадумовы для дзяржаўнага перавароту.
- Тым не менш аператыўнасць рэакцыі дзяржавы дазволіла захаваць адзінства і пачаць коплекс рэформ. Забеспячэнне бяспекі і развіццё Казахстана праз рэформы, палітычныя і канстытуцыйныя пераўтварэнні – гэта крок насустрач новай моцнай квітнеючай нацыі. Новаўвядзенні маюць на ўвазе якасную мадэрнізацыю ўсіх інстытутаў краіны: змяненне падыходаў да джяржкіравання, кадравай палітыкі. Фарміраванне на аснове канцэпцыі “Дзяржавы, якая чуе” ключавога палітычнага інстытута краіны – “Справядлівай дзяржавы”, а таксама прыцягненне грамадзян і інстытутаў грамадзянскага грамадства ў працэс правядзення рэформ і кіравання краінай у інтарэсах павышэння эфектыўнасці функцыянавання дзяржавы і яе органаў, паляпшэння ўзроўню жыцця насельніцтва. Яны таксама маюць на ўвазе апору на праграмы фарміравання глабальнай грамадзянскасці праз адукацыю і выхаванне моладзі, - заяўляе Алег Лешанюк.
Уласны шлях развіцця
Казахстан на сёння ўжо ўнёс шматлікія папраўкі ў Канстытуцыю, прыняў новыя законапраекты, на аснове якіх будуе моцную ўстойлівую палітычную сістэму, фарміруе незалежную і квітнеючую нацыю. Такім чынам, рэформы своечасовы, цалкам адпавядаюць духу часу і дазволяць Казахстану займаць даммінуючыя пазіцыі ў Цэнтральнай Азіі.
Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Анатолій Баяшоў акцэнтуе: канстытуцыйныя папраўкі ў Казахстане былі накіраваны на ўмацаванне сістэмы стрымлівання і супрацьвагі і павышэнне звязнасці цэнтра прыняцця рашэнняў і мясцовага ўзроўню ўлады.
- Падтрымка парадку стала асновай для далейшага развіцця палітычнай сістэмы краіны. У гэтым бачыцца аналогія як з рэформамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, так і з прыняццем канстытуцыйных паправак у другіх краінах, - адзначае эксперт.
Ён звяртае ўвагу на той факт, што канстытуцыі адаптуюцца для стварэння прасторы для канкурэнцыі ў межах нацыянальнага заканадаўства, а не экстэрытарыяльнага прымянення норм іншых дзяржаў:
- У свеце, за рэдкім выключэннем, няма ні адной Канстытуцыі ў першапачатковай рэдакцыі. За апошнія 30 гадоў каля 100 краін ажыццявілі канстытуцыйныя рэформы, а прыкладна 60 увогуле прынялі новыя канстытуцыі. На мой погляд, маладая каманда Прэзідэнта Казахстана Касым-Жомарта Такаева адчувае пульс грамадства і рэагуе на яго чаканні. Грамадства адказала на рэформу Канстытуцыі высокай мабілізацыяй, што забяспечыла задзел для далейшага развіцця.
Казахстану, Беларусі і ўвогуле многім дзяржавам у свеце неабходна прытрымлівацца ўласнага шляху, у тым ліку ў галіне дзяржбудаўніцтва, падкрэслівае аналітык:
- Найбольш перспектыўным у гэтым сэнсе бачыцца развццё прамых форм народаўладдзя, народных веча, сходаў і курултаеў грамадзян. Гэта той шлях, які здольны папярэдзіць устанаўленне знешняга кантролю за развіццём. Прыклад таму – рэформы 1990-х, калі бізнес кантраляваў дзеянні дзяржавы, канцэнтруючыся на экспарце сыравіны і аддаючы насельніцтва на танную наёмную працу і нізкую якасць сацыяльных паслуг.