Інтэграцыйная мадэль Саюзнай дзяржавы запатрабавана на прасторы СНД. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў кандыдат гістарычных навук Вольга Лазоркіна.
Па яе словах, Беларусь і Расія актыўна развіваюць інтэграцыйныя працэсы і ўмацоўваюць усебаковае ўзаемадзеянне з іншымі краінамі СНД. «Інтэграцыйная мадэль Саюзнай дзяржавы запатрабавана на прасторы СНД як прыклад эфектыўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх ключавых сферах жыцця дзяржавы і грамадства пры павазе незалежнасці і суверэнітэту бакоў. У гэтай мадэлі ёсць свае характарыстыкі: узаемадапаўняльнасць, адаптыўнасць і праактыўнасць. І сёння ў няпростых умовах яны сталі праяўляцца найбольш контурна. Напрыклад, без узаемадапаўняльнасці мы не змаглі б запусціць праграмы па імпартазамяшчэнні. Пагэтаму для іншых удзельнікаў СНД гэта мадэль з'яўляецца прываблівай», - адзначыла яна.
Аналітык звярнула ўвагу, што ў сённяшніх умовах умацаванне фінансавага суверэнітэту дзяржаў СНД з'яўляецца важнейшай задачай. А пераход дзяржаў СНД на ўзаемныя разлікі ў нацыянальных валютах – адзін з асноўных механізмаў па забеспячэнні бяспекі і эканамічнай незалежнасці нашых краін. «Фінансавая незалежнасць роўная эканамічнай бяспецы. Санкцыі паказалі, што можа быць, калі дамінаванне даляра ў эканамічнай сістэме працягнецца. Беларусь і Расія як раз былі наватарамі ў гэтай сферы. Мы настойвалі на тым, каб перагледзець ролю даляра ва ўзаемаразліках з Расіяй і іншымі краінамі СНД і прапаноўвалі паступова ўводзіць нацянальныя валюты», - нагадала Вольга Лазоркіна.
Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што пры абмеркаванні пытання замены адной валюты на іншую, трэба вызначыцца, якая дзяржава возьме на сябе адказнасць па забеспячэнні рэзервовай валютай. «І відавочна, што гэта павінна быць валюта, якая аб'ядноўвае і задавальняе ўсіх. Для гэтага трэба стварыць сістэму механізмаў, якія будуць яе падтрымліваць. А для гэтага патрэбна згода ўсіх зацікаўленых і палітычная воля дзяржаў. Гэта вельмі важная для СНД вертыкаль ужо фарміруецца».
Яна нагадала, што 2023 год аб'яўлены Годам рускай мовы ў краінах СНД. «Рукая мова традыцыйна з'яўляецца мовай міжнацыянальных зносін на прасторы СНД, неад'емным сувязным звяном між гістарычна дружнымі шматлікімі народамі, якія насяляюць краіны Садружнасці. Сёння ў адносінах рускай мовы з боку Захаду праводзіцца палітыка ціску. І аб'яўленне ў СНД 2023 года Годам рускай мовы значыць, што краіны постсавецкай прасторы, нягледзячы на ўсе супярэчнасці, лічаць, што такая палітыка ціску пагібельная для ўсёй сусветнай супольнасці», - рэзюміравала Вольга Лазоркіна.