Дата публикации

Апорныя кропкі росту рэгіёнаў: імпартазамяшчэнне, экспарт, навуковы патэнцыял

Адрасы для новых тэхналогій

Санкцыйная палітыка ў адносінах да нашай дзяржавы востра паставіла пытанне аб тэхналагічным суверэнітэце. Улічваючы нязначны аб’ём беларускага рынка, абмежаванасць матэрыяльных (фінансавых) і чалавечых рэсурсаў, дасягнуць яго складаней, чым іншым краінам. У гэтай сітуацыі важную ролю адыгрывае прамое супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, што дазваляе аператыўна выдзеліць апорныя кропкі росту рэгіёнаў, у тым ліку ў сферы імпартазамяшчэння.

Буслов
Валерый Буслаў

Ужо сёння ААТ “Гомсельмаш” асвойвае фінансавыя рэсурсы на імпартазамяшчальны праект па выпуску складаных тэхнічных вузлоў для сельскагаспадарчай тэхнікі з далейшай рэалізацыяй на тэрыторыі Беларусі і Расіі. У бліжэйшым будучым ажыццявяцца праекты ААТ “СтанкаГомель” па стварэнні шматфункцыянальнага апрацоўчага абсталявання і ААТ “САЛЕА-Гомель” па пашырэнні мадэльнага раду аксіяльна-поршневых гідранасосаў і гідрааб’ёмных трансмісій, што дазволіць кампенсаваць дэфіцыт у прамысловым сектары Расіі, які ўзнік па прычыне сыходу заходніх вытворцаў і адсутнасці мясцовых аналагаў.

Дарэчы, у 2021 годзе ААТ “САЛЕА-Гомель” па прычыне даўгоў, якія назапасіліся, магло спыніць сваё існаванне. Аднак дзяржава, разумеючы, што завод выпускае ўнікальную прадукцыю, не пакінула прадпрыемства, запусціўшы працэдуру санацыі. Час паказаў правільнасць абранага шляху. Атрымалася не толькі захаваць працоўны калектыў, але і нарасціць выпуск прадукцыі. Пры гэтым уведзеныя ў адносінах нашай краіны санкцыі адкрылі новыя магчымасці для прадпрыемства: попыт на яго прадукцыю значна павялічыўся.

Аналагічным чынам склаўся лёс і іншых фактычна безнадзейных і неплацёжаздольных прадпрыемстваў. Так, ААТ “Мазырскі аўтарамонтны завод” змагло нарасціць выпуск і збыт камплектуючых, неабходных для сельскагаспадарчай тэхнікі ў шэрагу прадапрыемстваў Расіі. Унітарнае прадпрыемства “Віпра” асвоіла выпуск аналага італьянскага корпуса маслянага фільтра для сельскагаспадарчай тэхнікі ААТ “Гомсельмаш”, у стадыі запуску - вытворчасць фітынгаў для пнеўматычных тармазных сістэм ААТ “МАЗ”

Опорные точки роста регионов: импортозамещение, экспорт, научный потенциалДасягненне тэхналагічнага суверэнітэту немагчыма без выкарыстання навуковага патэнцыялу, вынаходніцтва альтэрнатыўных канкурэнтаздольных прадуктаў. Істотным рэзервам у гэтых адносінах выступае навукова-вытворчая база, якая маецца (у вобласці - навукова-тэхнічны цэнтр камбайнабудавання ААТ “Гомсельмаш”, ААТ “Гомельскае спецыяльнае канструктарска-тэхнічнае бюро гідрапнеўматыкі”, ВНУ, іншыя установы адукацыі).

Толькі ў бягучым годзе ААТ “ГСКТБ ГА” мае намер распрацаваць 15 новых відаў гідраўлічных блокаў для тэхнікі “Гомсельмаш”, у дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на бягучую пяцігодку ўключаны праект па арганізацыі вытворчасці кампанентаў механічных перадач для выпуску новага пакалення сельскагаспадарчай зернеўборачнай і кормаўборачнай тэхнікі. Пяцівосевы апрацоўчы цэнтр, распрацаваны ААТ “СтанкаГомель”, па канструктыўных асаблівасцях не саступае станкам аднаго з сусветных лідараў станкабудавання - нямецкай кампаніі Hermle.

Не выклікае сумненняў, што ўласныя тэхналогіі не толькі садзейнічаюць росту эканомікі і дабрабыту грамадзян, але і з’яўляюцца адным з галоўных фактараў забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Валерый Буслаў, начальнік Гомельскага аддзялення БІСД.