Дата публикации

Эсперт БІСД: як арганізацыя АБСЕ ужо даўно перастала існаваць

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе як арганізацыя ўжо даўно перастала існаваць. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала СТБ эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Анатолій Баяшоў, паведамляе БЕЛТА.

«Сітуацыя склалася такім чынам, што АБСЕ сама як арганізацыя ўжо даўно перастала існаваць, - сказаў Анатолій Баяшоў. - Галоўны орган любой міжнароднай арганізацыі – гэта заўсёды міжурадавы орган. Гэта саміт кіраўнікоў дзяржаў, які знаходзіць кансэнсус. Сёння АБСЕ – гэта не арганізацыя, гэта не саміт кіраўнікоў дзяржаў. Гэта некалькі клубаў па інтарэсах, у ліку якіх вылучаецца трансатлантычны блок, і ён падмінае пад сябе кадры, вызначае, якія метадалогіі будуць пануючымі, вызначае тое, якія бюджэты куды пойдуць».

Па яго словах, баланс кадраў у АБСЕ не заўсёды быў забяспечаны як на кіруючым узроўні, так і на ўзроўні рабочых. «Быў моцны ўхіл у прадстаўніцтва заходніх дзяржаў, – падкрэсліў эксперт. – Калі ж нашы грамадзяне працаўладкоўваліся ў гэту арганізацыю, то на іх заўсёды глядзелі коса, у іх адносінах заўсёды выкарыстоўвалі дадатковыя палітычныя праверкі на палітычную лаяльнасць. І калі выяўлялася такая дзяржаўная пазіцыя, то іх планамерна з работы АБСЕ выціскалі».