Страты Беларусі пры выхадзе з ЕАЭС могуць скласці чвэрць ВУП. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Дэміраў.
“Улічваючы прамыя і ўскосныя аспекты гандлёва-эканамічнага ўздзеяння Беларусі і ЕАЭС, эфект ад кааперацыі складае прыкладна палову цяперашняга ВУП. Я б спрагназаваў, што страты, якія могуць паўстаць у кароткатэрміновай перспектыве, складуць чвэрць, можа, 20% нашага ВУП. Гэта з улікам таго, што могуць яшчэ вырасці цэны на энерганосьбіты”, – сказаў Віталь Дэміраў.
Паводле яго слоў, Еўразійскі эканамічны саюз спрыяе дасягненню інтэграцыі па чатырох сферах: перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы. У кожным з гэтых сегментаў ёсць свае перавагі.
“Акрамя таго, трэба яшчэ ўлічваць тое, што ЕАЭС дынамічна развіваецца за кошт стварэння свабодных эканамічных зон з шэрагам трэціх краін (Іран, Ізраіль, Егіпет, Сербія). Аб’ём рынкаў для дзяржаў-удзельніц значна пашыраецца. Таксама прыняцце Мытнага кодэкса спрасціла шэраг працэдур, якія дазваляюць актывізаваць узаемадзеянне ў лагістыцы і ў цэлым палепшыць бізнес-клімат гандлёвага партнёрства”, – адзначыў аналітык БІСД. Гаворка ідзе аб лічбавых транспартных калідорах, спецыяльных рэгламентах па сертыфікацыі прадукцыі, якія таксама дазволілі дасягнуць досыць істотных эканамічных пераваг.