Дата публикации

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча кіраўніцтва БІСД з членамі рэктарата ісупрацоўнікамі ўніверсітэта

БІСД – Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, каторы займаецца інфармацыйна-аналітычным забеспячэннем дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных накірунках знешней і ўнутранай палітыкі. У хуткім часе ў Гродне адкрыецца філіял арганізацыі, і прадстаўнікі інстытута прыбылі ў Купалаўскі ўніверсітэт для наладжвання супрацоўніцтва.

Малюнак
В ГрГУ имени Янки Купалы состоялась встреча руководства БИСИ с членами ректората и сотрудниками университета

Як расказаў дырэктар БІСД Алег Макараў, вопыт работы інстытута паказаў, што найбольш падрыхтаванымі для аналітычнай дзейнасці з’яўляюцца людзі, якія маюць вучоную кваліфікацыю і якія ведаюць, як працаваць з вялікімі аб’ёмамі дадзеных і навуковай метадалогіяй. І дзе, як не ва ўніверсітэце шукаць такія кадры.

- Інстытут цікавяць людзі з зусім розным бэкграўндам: гэта могуць быць як маладыя спецыялісты, так і супрацоўнікі з вялікім вопытам. Ведаем, што такое супрацоўніцтва можа быць вельмі прадуктыўным, - адзначыў Алег Макараў.

Таксама ў межах візіту адбылася сустрэча-інтэрв’ю з навуковымі супрацоўнікамі Купалаўскага ўніверсітэта. Прадстаўнік БІСД расказаў пра накірункі работы інстытута і асноўныя праекты, што рэалізуюцца.