Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Анатолій Баяшоў упэўнены: аснова будучага мірнага вырашэння канфлікту ў Закаўказзі закладваецца менавіта сёння, але не праз знешні фактар.
- ЗША і НАТА не з’яўляюцца новай уводнай: з прычыны падтрымкі дыяспары Арменія заўсёды карысталася размяшчэннем амерыканскага капіталу, удзельнічала ў міратворчых аперацыях сумесна з краінамі НАТА, - звяртае ўвагу Анатолій Баяшоў. – Нядзіўная істотная ўцягнутасць Расіі: няхай Нагорны Карабах і выведзены з мандата АДКБ, Расія забяспечвае перагаворы між Арменіяй і Азербайджданам і спыненне агню.
Па словах аналітыка, перазапуск баланса сіл быў пачаты ў той момант, калі ўлады Арменіі паспрабавалі размежаваць пытанні Ерэвана і Сцепанакерта ва ўнутраным электаральным полі.
- Гэта адкрыла для ЗША магчымасць сыграць на ўнутраных супярэчнасцях. У выніку стаўкі растуць: Арменія іграе на павышэнне, пачаўшы міратворчыя вучэнні з ЗША недалёка ад Ерэвана. Сцепанакерт іграе на паніжэнне, вылучыўшы на выбарах адносна маладога, але кампетэнтнага Самвела Шахраманяна. Як следства, суб’ектнасць Сцепанакерта ў іерархіі ўдзельнікаў урэгулявання расце, на што і будуць абапірацца зацікаўленыя бакі, - падкрэслівае Анатолій Баяшоў.
Напружанне страсцяў у інфармацыйнай прасторы эксперт тлумачыць тым, што урэгуляванне ў Закаўказзі не дапускае простых рашэнняў:
- Сітуацыя закранае інтарэсы гістарычных ігракоў на Блізкім Усходзе. Абмеркаванне ўмоў развіцця Нагорнага Карабаха ўнясе ўклад у распрацоўку мадэлі дэлімітацыі спрэчных тэрыторый. Незалежна ад таго, будзе гэта мадэль рэалізавана ў форме шматбаковага механізму або гарантый трэцяга боку, трэба вітаць прамы дыялог Азербайджана і Арменіі.