У межах аўтарскага аналітычнага медыйнага праекта “Вялікая гульня ў Азіі 2.0” 14 верасня 2022 года ў БІСД адбылася прэзентацыя вынікаў праведзенага ў чэрвені-ліпені б.г. экспертнага анлайн-апытання па тэме “паварот у Азію”.
Мэтай прэзентацыі з’яўлялася давядзенне вынікаў апытання да шырокай грамадскасці і прафесійных супольнасцяў, а таксама запуск адпаведнай інфармацыйнай кампаніі ў СМІ.
Мерапрыемства праведзена напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе, дзе будзе запушчана афіцыйная працэдура далучэння Беларусі да арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена, што дадаткова падкрэслівае прыхільнасць нашай краіны паступальнаму і адказнаму руху ў бок Вялікай еўразійскай прасторы.
У прэзентацыі, акрамя журналістаў вядучых рэспубліканскіх мас-медыа, удзельнічалі прадстаўнікі МЗС, Нацыянальнага цэнтра маркетынга і кан’юнктуры цэн, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці і Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Вынікі экспертнага анлайн-апытання паказалі, што прафесійныя супольнасці Беларусі праяўляюць жывую і разнапланавую зацікаўленасць да азіяцкай праблематыкі, пазітыўна ацэньваюць рэтраспектыву і перспектыву падтрымкі сувязей з Азіяй, арыентуюцца ў прыярытэтах, а таксама рэалістычна прадстаўляюць праблемнае поле такога супрацоўніцтва і шляхі рашэння праблем, якія маюцца.
Работа ў межах аўтарскага аналітычнага медыйнага праекта “Вялікая гульня ў Азіі 2.0” працягваецца.