Дата публикации

У фокусе экспертнай дыпламатыі - Цэнтральная Азія

У рамках працягу цыклу відэаканферэнцый з замежнымі партнёрамі 10 верасня адбылася тэматычная дыскусія: “Перспектывы беларуска-узбекскіх адносін у кантэксце сучасных геапалітычных працэсаў" з прадстаўнікамі Інстытута стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспубліцы Узбекістан (далей - ІСМД).

Варта адзначыць, што ІСМД - першая з замежных “фабрык думкі“, з якой БІСД падпісаў Мемарандум па супрацоўніцтве ў ліпені 2019 года, у рамках якога дынамічна і эфектыўна развіваецца партнёрскае ўзаемадзеянне па шэрагу напрамкаў і ў розных фарматах.

У працэсе онлайн-зносін паміж экспертамі двух інстытутаў адбыўся зацікаўлены абмен думкамі пра бягучую міжнародную сітуацыю, а таксама прагнозныя ацэнкі адносна шляхоў яе далейшага развіцця. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі дыскусіі надалі негатыўнаму ўплыву пандэміі новай каронавіруснай інфекцыі і выкліканых ёю крызісных з'яў на дынаміку сацыяльна-эканамічных працэсаў у розных рэгіёнах і краінах мірах.

Дыялог, які адбыўся, пераканаўча пацвердзіў наяўнасць шырокіх магчымасцяў для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва паміж Узбекістанам і Беларуссю ў сферы навукі, аховы здароўя, гандлю і вытворчай кааперацыі.

В фокусе экспертной дипломатии – Центральная Азия
В фокусе экспертной дипломатии – Центральная Азия