У межах міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Цэнтральная і Паўднёвая Азія: рэгіянальная ўзаемазвязанасць. Выклікі і магчымасці” (г. Ташкент, Узбекістан) адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Міжнароднага інстытута Цэнтральнай Азіі, у каторай прыняло ўдзел кіраўніцтва БІСД.
Міжнародны інстытут Цэнтральнай Азіі (МІЦА) – дзяржаўная навукова-даследчая ўстанова, створаная па ініцыятыве Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева. Місія МІЦА – правядзенне міждысцыплінарных даследаванняў цывілізацыйнай разнастайнасці і сучасных працэсаў устойлівага развіцця рэгіёна, накіраваных на стварэнне вакол Узбекістана поаса дружбы і росквіту, бяспекі і стабільнасці. Сферай навуковых і практычных інтарэсаў Інстытута выступаюць рэгіянальныя працэсы і міжнародныя адносіны, якія закранаюць знешнепалітычныя прыярытэты Узбекістана.
Пашыраючы геаграфію навукова-экспертных сувязей і практычнага ўзаемадзеяння з замежнымі аналітычнымі структурамі, 15 ліпеня 2021 года між БІСД і МІЦА падпісаны Мемарандум аб узаемапаразуменні.
З беларускага боку ў падпісанні Мемарандума прынялі ўдзел дырэктар БІСД Алег Макараў і намеснік дырэктара Віталій Стахоўскі, з боку МІЦА – дырэктар Анвар Насіраў, намеснік дырэктара па эканамічных і культурна-гуманітарных пытаннях Фаніл Кадыраў, начальнік аддзела Цімур Рахімаў, эксперты МІЦА.
Мемарандум створыць аснову для навукова-даследчага ўзаемадзеяння, будзе садзейнічаць абмену ідэямі і поглядамі між беларускімі і ўзбекскімі вучонымі і практыкамі.
Перагаворы між “фабрыкамі думкі” прайшлі ў канструктыўнай атмасферы ўзаемапаразумення. Бакі абмеркавалі перспектывы экспертнага супрацоўніцтва між БІСД і МІЦА, выказалі намер у правядзенні сумесных праектаў на карысць беларускага і ўзбекскага народаў, умацавання адносін Беларусі з Узбекістанам і іншымі дзяржавамі Цэнтральнай Азіі.