Прапановы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб умацаванні прагнозна-аналітычных складальнікаў у рабоце Сакратарыяту АДКБ і аб’яднанні патэнцыялу аналітычных цэнтраў дзяржаў – членаў АДКБ, якія былі вылучаны на сустрэчы лідараў краін у Маскве 16 мая, маюць важнае значэнне для павышэння эфектыўнасці работы Арганізацыі.
Сёння прадстаўнікі вядучых “фабрык думкі” дзяржаў – членаў АДКБ ужо актыўна ўзаемадзейнічаюць у межах Экспертна-кансультатыўнага савета пры Савеце Парламенцкай Асамблеі АДКБ, удзельнічаюць у распрацоўцы, разглядзе і экспертызе праектаў мадэльных актаў Арганізацыі.
Аднак патэнцыял аналітычных структур можна выкарыстоўваць значна шырэй – у інтарэсах аналізу працэсаў, якія адбываюцца ў свеце, і прагнозаў развіцця міжнароднай абстаноўкі, распрацоўкі дакументаў стратэгічнага планавання, навукова-аналітычнага і экспертна-прававога забеспячэння дзейнасці АДКБ, па іншых накірунках работы Арганізацыі.
Сумеснае рашэнне “фабрыкамі думкі” актуальных задач, якія стаяць перад АДКБ, паслужыць інтарэсам не толькі Арганізацыі цалкам, але і кожнай дзяржавы асобна.