Каштоўнасці з’яўляюцца асобным аб’ектам даследавання айчынных і замежных сацыёлагаў, якія ўважліва вывучаюць аксіялагічныя перавагі беларусаў і старанна фіксуюць зрухі і змены, што адбываюцца ў каштоўнаснай матрыцы народа. Адным з асноўных інструментаў выяўлення каштоўнасных прыярытэтаў выступаюць апытванні насельніцтва. У лістападзе - снежні 2020 года Цэнтр сацыяльна-гуманітарных даследаванняў (БІСД) нацыянальнае апытванне “Сацыякультурны партрэт сучаснага беларускага грамадства”(выбарка – 1500 рэспандэнтаў). Прааналізаваўшы яго вынікі, можна канстатаваць, што светаадчуванне беларусаў у значнай ступені вызначаецца цягай да “дабрабыту”. У артыкуле распачата спроба раскрыць змест дадзенай ідэі, каторая разумееца як адзінства двух даброт: дабрабыт і добраўпарадкаванасць.
Камфорт і ўтульнасць у сацыяльным свеце
Найбольш значныя для насельніцтва краіны “дамашнія каштоўнасці”, у цэнтры каторых знаходзіцца чалавек і яго сям’я (дыяграма 1). У той жа час светаадчуванне сучаснага беларуса – нешта большае, чым імкненне да цяпла і ўтульнасці ва ўласным “доме”. Для яго вельмі важна пашырэнне межаў камфорта – у двары, на дзіцячыя пляцоўкі, у месцы правядзення дасуга, установы аховы здароўя і адукацыі, па месцы работы. Людзі хочуць, каб “дабрабыт” датычыўся ўсяго асяроддзя пражывання чалавека, адносіўся не толькі да матэрыяльнай аснасткі грамадства, але і да ўзаемаадносін адзін з адным. У такой сітуацыі індывідуалістычныя каштоўнасці перасякаюцца з грамадскімі, гарманічна спалучаючыся ў дзейнасці сацыяльна значнай і накіраванай на карысць роднай краіны.
Адкрытасць і гасціннасць
Беларускую ідэнтычнасць можна ўявіць у вобліку ўтульнага “дома” або сям’і – гасціннай, добразычлівай і адкрытай для сяброў. Як паказалі апытванні, збіральны воблік “тыповага беларуса” складаецца са станоўчых якасцяў, найбольш часта адзначаных рэспандэнтамі: добразычлівасць, спагаднасць, гаспадароівасць, гасціннасць і дабрыня (дыяграма 2).
Такім чынам, Беларусь – краіна з адкрытым сэрцам. Ёй чужы ярка выражаны індывідуалізм і эгаізм, да якога імкнецца заходняя цывілізацыя. Беларусь многае даруе. Але яна ніколі не сцерпіць здрадніцтва і вераломства, заўсёды гатова даць адэкватны адказ тым, хто прыходзіць да нас, трымаючы камень за пазухай.
Працалюбства і працаздольнасць
Беларускі народ адрознівае працалюбства і працаздольнасць, адказныя адносіны да справы. Менавіта пагэтаму крайнасці спешкі і мітусні, ляноты і спешчанасці аказаліся чужымі для нашых людзей. Насельніцтва краіны жыве нетаропкім рытмам, аддаючы перавагу гаспадарлівасці і грунтоўнасці, а не шалёнаму тэмпу сучаснай цывілізацыі. У той жа час каштоўнасці індывідуальнай ініцыятывы і актывізму хаця і знаходзяцца на другім плане, набываюць усё больш важнае значэнне, асабліва для моладзі. У прыватнасці, значная колькасць рэспандэнтаў (ад трэці да паловы) лічыць беларусаў мэтанакіраванымі, напорыстымі, дзелавітымі, прадпрымальнымі (дыяграма 2).
Дзяржаўнасць
Беларусы любяць упарадкаванасць, дзе кожны знаходзіцца на сваім месцы і займаецца “сваёй справай”. Пагэтаму грамадзяне не жадаюць рабіць тое, што ўваходзіць у кола абавязкаў іншых, падмяняць функцыі дзяржаўных інстытутаў. Яны аддаюць перавагу рацыянальным, а не абстрактным катэгорыям, нацэлены на развіццё, скіраваны наперад. Свой дабрабыт удзельнікі апытвання звязваюць са зладжаным дзяржаўным кіраваннем, павышэнне эфектыўнасці каторага А.Р.Лукашэнка абазначыў у ліку галоўных прыярытэтаў развіцця краіны на VI Усебеларускім народным сходзе. У сваю чаргу самакіраванне грамадзян у іерархіі прынцыпаў грамадства аказалася на апошнім месцы.
Арыентацыя беларусаў на “дабрабыт” і парадак адлюстравана ў пытаннях, якія больш за ўсё хвалююць насельніцтва. У першую чаргу, гэта здароўе (62%) і заработная плата (47%). За імі ідзе сацыяльна-палітычная абстаноўка, якая прама абумоўлена турбулентнасцю 2020 года. У такой сітуацыі заканамерна, што на чацвёртым месцы аказалася асабістая бяспека, без каторай ніякі “дабрабыт” немагчым. Дадзеныя трывогі падзяляе і моладзь, але самае важнае для яе – аплата працы (58%) (гл.дыяграму 3).
Мір і бяспека як умова свабоды
Сутыкнуўшыся з выклікамі 2020 года, беларускі народ зразумеў, як лёгка страціць мір і бяспеку. У выніку менавіта гэтыя каштоўнасці сталі прыярытэтнымі для насельніцтва. Таксама звяртае на сябе ўвагу высокая значнасць свабоды і правоў чалавека для жыхароў Беларусі (дыяграма 4).
Зразумела, можна звесці ўсё да “рэакцыі” на складаны 2020 год. Аднак сітуатыўная палітычная кан’юнктура наўрад ці вызначае трэнды, якія фарміруюцца дзесяцігоддзямі. Сучасны беларус хоча большай самастойнасці, гатовы прадэманстраваць свой патэнцыял і здольнасць самарэалізацыі, імкнецца да пашырэння адпаведных правоў і магчымасцей, чакае ад дзяржавы арыенціраў развіцця і забеспячэння роўных стартавых умоў для руху наперад.
Пры гэтым наша разуменне правоў чалавека адрозніваецца ад заходняга, дзе правы меншасцяў становяцца важней права большасці, дзе перверсіі становяцца нормай, дзе індывідуальнае вышэй за грамадскае, дзе дзяржава не каштоўнасць, а сэрвіс, што абслугоўвае грамадзян і іх нізінныя інстынкты.
Здаровае грамадства
Відавочна, беларусы цэняць свабоду. Аднак свабода – гэта не ўсёдазволенасць. Здаровае грамадства – гэта калектыў грамадзян з высокаразвітой сацыяльнай адказнасцю, гатовых не толькі браць у краіны, але і аддаваць ёй, разумеючых, што акрамя правоў у іх ёсць абавязкі, цэнячых даброты, атрыманыя ад дзяржавы, паважаючых людзей, каторыя жывуць і працуюць побач.
Такім чынам, глыбінныя каштоўнасці беларускага народа цалкам супадаюць. Жыхары Беларусі хочуць камфорту і ўтульнасці для сябе і сваёй краіны, умоў для паспяховага развіцця, міра і бяспекі. Яны гатовы працаваць і чэсна зарабляць грошы, адкрыты для дыялогу, сыходзяць з неабходнасці падтрымкі балансу між самарэалізацыяй асобы і адказнасцю грамадзян перад грамадствам і дзяржавай. У такой сітуацыі гарантам дасягнення “дабрабыту”, на думку большасці беларусаў, з’яўляецца дзяржава, каторая павінна быць суверэннай, моцнай, эфектыўнай, справядлівай і сацыяльнай.