У бліжэйшыя дзесяць гадоў афрыканскі кантынент будзе развівацца хутчэй за іншыя рэгіёны свету як рынак збыту тавараў і паслуг.
Зімбабвэ імкнецца павялічыць колькасць надзейных сувязей па ўсім свеце, і Беларусь з’яўляецца зручным партнёрам, у якога адсутнічае каланіяльнае мінулае і прэтэнзіі на геапалітычнае дамінаванне. Нягледзячы на розныя аб’ектыўныя складанасці, работа ў гэтай краіне прываблівая як для атрымання дывідэнтаў ад рэалізацыі кароткатэрміновых праектаў, так і наладжвання супрацоўніцтва з афрыканскімі партнёрамі ў больш шырокім геаграфічным дыяпазоне.
Галоўныя рэсурсы Зімбабвэ – выгаднае геаграфічнае становішча, запасы карысных выкапняў. Кліматычныя ўмовы ствараюць прадпасылкі для інтэнсіўнага развіцця сельскай гаспадаркі.
Важны рэсурс – насельніцтва, якое з’яўляецца сёння адным з самых адукаваных у Афрыцы, што стварае дадатковыя магчымасці для развіцця краіны. Беларусккая адукацыя запатрабавана ў Зімбабвэ, як і ў Афрыцы цалкам, пра што сведчыць падпісанне ў маі гэтага года дарожнай карты на 2023-2025 гады ў сферы вышэйшай адукацыі і ўніверсітэцкай навукі між Мінскам і Харарэ.
У Зімбабвэ запатрабавана беларукая сельскагаспадарчая тэхніка, маецца патрэба ў цяжкім, падземным і наземным горным абсталяванні і іншых матэрыялах, неабходных для шахт.
Акрамя прамых паставак, існуе запатрабаванасць у мадэрнізацыі чыгункі і аўтамабільных дарог. У гарадскім асяроддзі запатрабаваны рашэнні ў сферы грамадскага транспарту.
З улікам залежнасці Зімбабвэ ад імпарту электраэнергіі з суседніх краін доўгатэрміновым перспектыўным накірункам з’яўляецца будаўніцтва энергетычных аб’ектаў.
Перад Зімбабвэ стаіць складаная задача развіцця сістэмы аховы здароўя – будаўніцтва медыцынскіх устаноў, падрыхтоўку персанала бальніц.
Дынамічны выхад на афрыканскія рынкі патрабуе скаардынаваных намаганняў з партнёрамі, якія прасунуліся ў рэалізацыі ўласных стратэгій на кантыненце, пры гэтым раўнаважкімі для Беларусі. Так, узровень узаемадзеяння Зімбабвэ з ЮАР дазваляе выказаць здагадку аб перспектыўнасці сумесных беларуска-паўднёваафрыканскіх праектах у гэтай краіне і дзяржавах рэгіёна.