У верасні бягучага года споўніцца год прадстаўніцтва Казахстана ў Нарадзе па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) – міжнароднага форуму, дзейнасць каторага накіравана на ўмацаванне даверу між краінамі Азіі і сумеснаму пошуку рашэнняў праблем рэгіянальнай бяспекі. Акрамя таго, 5 кастрычніка пачынаецца юбілейны 30-ы год ініцыятывы Першага Прэзідэнта Рэспублікі Кахахстан – Лідара Нацыі Н.А.Назарбаева аб скліканні НУМДА ў 1992 годзе на 47-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Па праву гэты крок можна разглядаць значным для пераадолення наступстваў геапалітычных трансфармацый пасля распаду біяпалярнай сістэмы міжнародных адносін.
Ініцыятыва аб скліканні азіяцкага форуму, які аб’ядноўвае краіны не толькі розных культур і традыцый, але і палітычных сістэм, стала першым маштабным казахстанскім праектам, каторы побач з адмовай ад ядзернай зброі, прасоўваннем рэгіянальнай інтэграцыі і крокамі па развіцці дыялога між цывілізацыямі апярэдзіў контуры знешняй палітыкі незалежнага Казахстана.
Асноўнай задачай НУМДА з’яўляецца адкрыты і канструктыўны дыялог па актуальных пытаннях у сферы бяспекі ў Азіі. За гады работы форуму праведзена 5 самітаў і столькі ж міністэрскіх сустрэч, на каторых вызначаны асноўныя падыходы да дзейнасці аб’яднання.
Базавыя прынцыпы НУМДА, такія як суверэннае равенства і павага правоў суверэнітэта, непрымяненне сілы або пагрозы сілай, тэрытарыяльная цэласнасць, мірнае урэгуляванне спрэчак, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў, раззбраенне і кантроль над уззбраеннем, эканамічнае, сацыяльнае і культурнае супрацоўніцтва, захаванне правоў і асноўных свабод – абсалютна не супярэчыць знешнепалітычным падыходам Рэспублікі Беларусь і гэта прымалася пад увагу пры атрыманні статусу назіральніка НУМДА.
Сваю несумненную важнасць НУМДА захоўвае і сёння. Пандэмія каронавірусу пахіснула ўстойлівасць і стабільнасць у свеце, наклала адбітак на метады і механізмы міждзяржаўнай камунікацыі ў Вялікай Еўразіі, актуалізаваўшы запатрабаванне ва ўмацаванні фундамента для аб’яднання краін з рознымі палітычнымі сістэмамі, традыцыямі і каштоўнасцямі, сумесным пошуку новых стратэгій развіцця. У гэтым кантэксце новую актуальнасць набывае міжнародную арганізацыю – Арганізацыю па бяспецы і развіцці ў Азіі (АБРА)
Гэта ініцыятыва, агучаная ў маі 2014 года падчас 4-га саміта НУМДА ў Шанхаі, дазваляе гаварыць пра імкненне удзельнікаў саміта да “новай Азіі”, у якой прастора АБРА ахоплена “ сістэмай глыбокага даверу і актыўнага ўзаемадзеяння, пашырэннем магчымасцей па ўмацаванні супрацоўніцтва між дзяржавамі-членамі” .
Пытанне паступовага ператварэння гэтага форуму ў паўнавартасную рэгіянальную арганізацыю актуалізаваны прэзідэнтам Казахстана К.-Ж.К. Такаевым у чэрвені 2019 года на 5-м саміце ў Душанбэ. Побач з гэтым, цікавасць уяўляюць прапановы па стварэнні Савета мудрацоў і Фонда НУМДА, пераўтварэнню Форуму аналітычных цэнтраў НУМДА ў пляцоўку, што пастаянна дзейнічае, крокам па практычнай рэалізацыі Каталога мер даверу і пашырэнню знешніх сувязей з іншымі рэгіянальнымі арганізацыямі і форумамі.
З прыняццем Казахстанам старшынства ў НУМДА ў верасні 2020 года дадзеныя падыходы былі ўлічаны міністэрствам замежных спраў краіны і атрымалі адлюстраванне ў абнародаванай канцэпцыі і прыярытэтах Казахстана на дадзенай пасадзе на 2020-2022 гады. З улікам універсальнага характару сучасных выклікаў, крызісу міжнароднага права, зніжэння эфектыўнасці глабальных інстытутаў, транснацыянальнага характару многіх пагроз, акцэнт быў зроблены на інстытуцыянальным развіцці НУМДА ў межах ажыццяўлення актыўнага калектыўнага ўзаемадзеяння і адкрытага дыялогу цывілізацый.
Уяўляецца, што ў няпростых сучасных умовах міжнароднай турбулентнасці пашырэння фармату НУМДА для рашэння актуальных задач дазволіць адкрыць новыя магчымасці супрацоўніцтва між дзяржавамі-членамі, умацуе ўклад арганізацыі ў растучую ролю дзяржаў Азіі ў міжнародных справах, а таксама ў фарміраванне архітэктуры бяспекі і сістэмы ўзаемадзеяння ўсяго еўразійскага кантынента.
Мэты, прынцыпы і накірункі дзейнасці Нарады супадаюць з прыярытэтамі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, падобныя задачам АДКБ і ШАС. У гэтай сувязі Беларусь як краіна-назіральнік НУМДА падтрымлівае намаганні аб’яднання, накіраваныя на забеспячэнне міру і ўстойлівага развіцця як у азіяцкім рэгіёне, так і ў больш шырокім міжнародным кантэксце. Наша краіна ўносіць свой уклад у павестку НУМДА ў сферах барацьбы з тэрарызмам, аргзлачыннасцю, наркатрафікам і нелегальнай міграцыяй.
Такім чынам, удзел Беларусі ў шматбаковых механізмах НУМДА і ўстанаўленне новых рамак супрацоўніцтва ў межах дадзенага форуму садзейнічае развіццю адносін беларускай дзяржавы з краінамі Азіі, уяўляе сабой пляцоўку для прасоўвання нацыянальных інтарэсаў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, на Бліжнім Усходзе і ў рэгіёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, цалкам адпавядае азіяцкаму вектару знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.