Дынамічнае развіццё беларуска-афрыканскага шматпланавага супрацоўніцтва заснавана на ўзаемапаважлівым дыялогу і гатоўнасці ўлічваць нацянальныя прыярытэты партнёраў. У бягучых умовах для Беларусі гэта вельмі важна. Многія афрыканскія лідары дэманструюць гатоўнасць праводзіць самастойную палітыку з апорай на ўласныя інтарэсы, што заканамерна выклікае павагу беларускага боку.
Нашы вытворцы не заўсёды разумеюць спецыфіку мясцовай культуры. А для гэтага неабходна супрацоўнічаць у сацыяльнай сферы (адукацыя, маладзёжная палітыка). Вельмі важна разумець спецыфіку вядзення бізнеса партнёраў. Чым больш у нас будзе ведаў, тым прасцей будзе выпрацоўваць узаемавыгадныя стратэгіі супрацоўніцтва.
Зрэшты, прынцыпова накірунак абраны верна. За найбольш шчыльназаселенымі рэгіёнамі планеты ў многім будучае. Гэтыя рэгіёны павінны развівацца, каб забяспечыць рост сусветнай эканомікі. Адпаведна, тое меншыства, якое кіруе сусветным гандлем, зацікаўлена ў тым, каб развіццё гэтых рэгіёнаў было кіруемым.
Разам з тым краіны рэгіёна спрабуюць выпрацоўваць і ўласныя стратэгіі развіцця. Ідзе фарміраванне новай сістэмы транспартна-лагістычных і фінансавых патокаў, трансфармуецца банкаўская сфера, эканоміка ў цэлым. Нам неабходна ўбудоўвацца.
Асобна хацелася б вылучыць праблему харчовай бяспекі, якая ў краінах Афрыканскага кантынента стаіць вельмі востра. У нас ёсць прадукцыя. Ёсць пэўныя кампетэнцыі ў сферы тэхналогій высокатэхналагічнай вытворчасці прадуктаў харчавання. Харчовая праблема з’яўляецца адной з асноватворных прычын многіх канфліктаў на кантыненце. Пагэтаму ўзаемадзеянне з афрыканскімі партнёрамі ў сферы забеспячэння харчовай бяспекі з’яўляецца важным накірункам, які адкрывае для Беларусі вялікія перспектывы.