У аўторак кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Савета бяспекі, якое было прысвечана разгляду двух важнейшых дакументаў стратэгічнага планавання — праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ваеннай дактрыны Беларусі. Значнасць мерапрыемства, паводле слоў беларускага лідара, абумоўлена і той акалічнасцю, што згодна з новай Канстытуцыяй абодва дакументы зацвярджаюцца Усебеларускім народным сходам.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка:«Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі-гэта наша агульная задача, кожнага грамадзяніна Беларусі». |
Што тычыцца праекта новай Ваеннай дактрыны, то ў ім у поўным аб'ёме ўлічаны кардынальныя змены, якія адбываюцца ў ваенна-палітычнай абстаноўцы, новыя ваенныя небяспекі. Абноўлены і падыходы да вызначэння характару сучасных ваенных канфліктаў у інтарэсах выпрацоўкі адэкватных мер рэагавання для ўзброенай абароны краіны.
Беларусь-міралюбная краіна
Нагадаем, рашэнне аб распрацоўцы праекта новай Ваеннай дактрыны было прынята пасля адабрэння новай рэдакцыі канцэпцыі нацбяспекі ў лютым 2023 года. Ваенная дактрына не прадугледжвае кардынальнай рэвізіі палажэнняў ваеннай палітыкі дзяржавы, актуальныя палажэнні засталіся нязменнымі, захаваны яе абарончы характар. Акцэнты зроблены на такія нацыянальныя каштоўнасці, як мір, стабільнасць, бяспека. Падкрэсліваецца, што Беларусь нікому не пагражае. Але спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы, а тым больш пагроза прымянення ваеннай сілы або агрэсія будуць спыняцца з выкарыстаннем усяго патэнцыялу дзяржавы.
Эканамічны базіс
Прэзідэнт рэгулярна ставіць перад урадам толькі адну галоўную задачу – развіваць эканоміку. Яна – аснова асноў. Бо не сакрэт, што Захад беспаспяхова спрабуе накінуць на нашу краіну эканамічнае ласо. Таму эканоміка – адно з ключавых пытанняў у нацыянальнай бяспецы.
Аналітык БІСД Максім Іваноў: – Эканоміка з'яўляецца адным з асноватворных слупоў нацыянальнай бяспекі. Без стабільнай эканомікі выкананне астатніх функцый па забеспячэнні бяспекі практычна становіцца немагчымым. Асаблівае значэнне ў сучасных умовах маюць пытанні тэхналагічнага суверэнітэту і імпартанезалежнасці. Цалкам лакалізаваць вытворчасць высокатэхналагічнага прадукту не можа ні адна краіна ў свеце. Наша задача-дамагчыся таго, каб ключавыя кампаненты беларускіх прадуктаў-брэндаў вырабляліся альбо ўнутры краіны, альбо ў дружалюбных нам дзяржавах. Павышэнне тэхналагічнай незалежнасці вырашаецца праз развіццё ўласнай навукі і канструктарскай базы, а таксама набыццё лепшых практык у сферы тэхналогій.