Эканоміка – аснова незалежнасці любой дзяржавы
Для шырокага асвятлення ў інфармацыйнай прасторы асноўных палажэнняў праекта Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь гэты дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале. Праектам канцэпцыі адлюстравана трансфармацыя ўсяго спектра сучасных пагроз, вызначаны адзіныя падыходы да фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Дакумент зацверджаны Саветам Бяспекі Рэспублікі Беларусь, і сёння адбываецца грамадскае абмеркаванне з прыцягненнем прадстаўніком навуковай і экспертнай супольнасці.
У праекце канцэпцыі вялікі блок пытанняў адведзены эканоміцы. Нагадаем, у час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт заявіў, што менавіта эканоміка - адна з асноўных умоў суверэнітэту і незалежнасці. Асноўная роля належыць прамысловаму комплексу. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кожны год рост у прамысловасці неабходна трымаць на ўзроўні паспяховага 2021 года - 105-107 працэнтаў. Патэнцыял для гэтага велізарны. У краіне вынікова фунцыянуюць унікальныя вытворчасці сусветнага ўзроўню.
Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў кандыдат эканамічных навук Ірына Русак упэўнена, што эканоміка - аснова незалежнасці любой дзяржавы, фундамент забеспячэння нацыянальнай бяспекі:
- Дзякуючы рабоце дадзенай сістэмы, якая ахоплівае вытворчасць, продаж, размеркаванне, спажыванне тавараў і паслуг, у дзяржавы ёсць рэсурсы для ўтрымання арміі, развіцця інфраструктуры, забеспячэння сацыяльных стандартаў жыцця насельніцтва.
Эксперт нагадала, што Беларусь вымушана сутыкнулася з новай рэальнасцю: санкцыі, неабходнасць перабудовы лагістычных ланцужкоў, выхад на азіяцкія рынкі, імпартазамяшчэнне, выпрацоўка кіраўніцкіх рашэнняў для супрацьстаяння новым пагрозам:
- Тэрмін “эканамічная бяспека” сёння гучыць іначай, чым 5-7 гадоў назад, калі мы ставілі задачу павялічыць долю сферы паслуг у УВП, пакінуўшы ў сферы вытворчасці толькі сапраўды сучасныя прадпрыемствы і тыя, што працуюць, і фарміраваць такім чынам рыначную сацыяльна арыентаваную эканоміку. Сёння эканамічны вектар накіраваны на развіццё сферы вытворчасці ў выразным узаемадзеянні са сферай паслуг. Мы робім стаўку на тэхналогіі, развіццё нацыянальнага рынку навукова-тэхнічнай прадукцыі, укараненне сучаных інструментаў у прамысловай вытворчасці ў першую чаргу. У пацверджанне гэтаму аналіз статыстычных дадзеных паказвае тэндэнцыю да павелічэння долі сферы вытворчасці за апошнія гады. Доля сферы вытворчасці ў УВП узрасла на 2,9 працэнта - з 37,9 працэнта ў 2018 годзе да 40,8 працэнта ў студзені - верасні 2022 года. Доля сферы паслуг у УВП скарацілася з-за пандэміі ў 2021 годзе, тады праселі турызм, транспартныя паслугі, аднак ужо ў студзені - верасні 2022 года назіраўся нязначны рост.
Ірына Русак упэўнена, што для Беларусі ключ да забеспячэння эканамічнай бяспекі знаходзіцца ў рэгіёнах, у якіх сканцэнтраваны працоўныя рэсурсы, інтэлектуальны капітал, флагманы прамысловасці, а таксама маюцца магчымасці для рэалізацыі ініцыятыў і праектаў, якія ўжо з’яўляюцца кропкамі росту эканомікі ўсёй краіны:
- У Пасланні Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на рэгіянальным развіцці абласцей і раёнаў. Пастаўлена канкрэтная задача рэалізацыі ў кожным раёне інвестыцыйнага праекта і стымулявання развіцця абласцей шляхам нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці тавараў і аказання паслуг у рэгіёнах, выкарыстання мясцовых рэсурсаў, рэгіянальнага патэнцыялу ў сферы сельскай гаспадаркі, турызма, прамысловасці, інтэлектуальнага капіталу. Улік канкурэнтных пераваг і спецыялізацыі рэгіёнаў у Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі дазволіць аператыўна рэагаваць на любыя змены як у эканамічным, так і ў палітычным плане. Новая канцэпцыя робіць акцэнт на такога роду падыходах, улічвае рэгіянальную спецыфіку, характэрную для “асаблівых умоў” кожнай вобласці і адміністратыўнага раёна Беларусі.