
АНЛАЙН-ПЛАТФОРМА «НАРОДНАЯ ПЯЦІГОДКА»
Паважаны рэспандэнт! Прысвяціце будучыні крыху часу!
Запрашаем прыняць удзел у агульнанацыянальным праекце «Народная пяцігодка», дзе мы збіраем меркаванні і ідэі, якія будуць вызначаць будучыню нашай краіны ў бліжэйшыя 5 гадоў.
Прапануем абазначыць напрамкі развіцця найважнейшых сфер нашага жыцця, выказаць свае ідэі і прапановы на бліжэйшую пяцігодку.
Удзел у рабоце платформы ананімны. Платформа не адносіцца да зваротаў грамадзян і ўяўляе сабой электронную пляцоўку для збору меркаванняў неабыякавых жыхароў нашай краіны. Просім Вас выказвацца па сутнасці і ў межах норм заканадаўства Рэспублікі Беларусь.