Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Падача электронных зваротаў ажыццяўляецца праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб: https://обращения.бел.
На паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты: info@bisr.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у сувязі з чым адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.
Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме.
Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (курьерам), пасродкам паштовай сувязі, у ходзе асабістага прыёму.
Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.
Электронныя звароты падаюцца пасродкам сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.
Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Асабісты прыём і прамая тэлефонная лінія
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе, у адпаведнасці з графікам, зацверджаным загадам дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах +375 (17) 203-32-38, 203-32-38 альбо асабіста па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, д. 7, каб. 705 у працоўныя дні з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.
Пры звароце на асабісты прыём грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб павінны прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Назва і месцазнаходжанне вышэйстаячага органа
У адпаведнасці з пунктам 3 Палажэння аб Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2019 г. № 49 «Аб стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў», функцыі і паўнамоцтвы заснавальніка БІСД ажыццяўляюцца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 38), якая з’яўляецца вышэйстаячым органам.
| Пасадавая асоба | Дзень асабістага прыёму і нумар кабінета | Час асабістага прыёму | Дзень правядзення прамой тэлефоннай лініі | Час правядзення прамой тэлефоннай лініі | Нумар тэлефона прамой тэлефоннай лініі |
|---|---|---|---|---|---|
| КУНЦЭВІЧ Андрэй Міхайлавіч, дырэктар | 1-ый вторник месяца | 10:00 | |||
| ПУНЧАНКА Віталь Мікалаевіч, намеснік дырэктара | |||||
| ШЭНДЗІК Таццяна Аляксандраўна, намеснік дырэктара | |||||
| СТАХОЎСКІ Віталь Вячаслававіч, намеснік дырэктара |