Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) з’яўляецца “фабрыкай думкі”, зацверджанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі.
Функцыі і паўнамоцтвы заснавальніка БІСД ажыццяўляюцца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 38), якая з’яўляецца вышэйстаячым органам.
АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ БІСД
- аналіз унутрыпалітычных працэсаў у краіне і выпрацоўка рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах;
- экспертыза заканадаўчых актаў і дакументаў стратэгічнага планавання (дактрын, канцэпцый, стратэгій);
- маніторынг і даследаванне міжнародных адносін, знешнепалітычных працэсаў, праблем міжнароднай бяспекі з улікам іх уплыву на нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь;
- прыкладныя і фундаментальныя навуковыя даследаванні ў галіне ўнутранай палітыкі і міжнародных адносін, арганізацыя навуковых мерапрыемстваў (канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў);
- удзел у выкананні міждзяржаўных навуковых праграм і праектаў.
БIСД актыўна супрацоўнічае з вядучымі беларускімі і замежнымі ўстановамі навукі і адукацыі, навуковымі арганізацыямі і цэнтрамі, грамадскімі аб’яднаннямі і СМІ.
Дзейнасць iнстытута як акрэдытаванай навуковай арганізацыі накіравана на атрыманне навуковых вынікаў, якія адпавядаюць задачам доўгатэрміновага развіцця краіны і спрыяюць рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў актуальных сферах.
Навуковы патэнцыял БIСД прадстаўлены дактарамі юрыдычных, эканамічных і палітычных навук, кандыдатамі юрыдычных, псіхалагічных, філасофскіх, гістарычных, палітычных, сацыялагічных навук, суіскальнікамі вучонай ступені.
Даследчая дзейнасць БIСД звязана з вывучэннем гістарычнай памяці беларускага народа, асаблівасцей уплыву лічбавай трансфармацыі на развіццё грамадства, а таксама распрацоўкай уласнай метадалогіі аналітычнай дзейнасці.
Вынікі навуковай дзейнасці адлюстроўваюцца ў аналітычных дакументах, якія накіроўваюцца кіраўніцтву і дзяржаўным органам краіны, а таксама ў публікацыях, каментарыях аналітыкаў БIСД у вядучых выданнях і СМІ, іх выступах на міжнародных і рэспубліканскіх навукова-экспертных мерапрыемствах.
ЭКСПЕРТНАЯ ДЫПЛАМАТЫЯ
БIСД на пастаяннай аснове ўзаемадзейнічае з экспертамі і 50 аналітычнымі структурамі з каля 30 краін свету, пастаянна пашырае кола знешніх партнёраў, падтрымлівае дзелавыя кантакты з замежнымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, акрэдытаванымі ў Рэспубліцы Беларусь.