
Вынікі сацыялагічных даследаванняў і статыстычныя даныя дазваляюць больш выразна зразумець сітуацыю ў беларускім грамадстве. Аналітычны праект БІСД «Пульс грамадства» адказвае на найбольш актуальныя пытанні, звязаныя з настроямі і запытамі грамадзян, тэндэнцыямі ў інфармацыйнай прасторы, сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным жыцці.
Мэта праекта — пашырэнне ўяўленняў пра нашу краіну праз прызму сацыялагічных і статыстычных даных, інфармаванне аб даследаваннях, якія праводзяцца ў Беларусі, папулярызацыя практыкі выкарыстання апытанняў грамадскай думкі для прыняття кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама фарміраванне сацыялагічнай культуры ў шырокіх колах насельніцтва.
Праект прадугледжвае рэгулярныя публікацыі матэрыялаў аналітыкаў БІСД (артыкулы, відэаролікі, інфаграфіка і інш.), а таксама іншых аўтараў, якія спецыялізуюцца на вывучэнні беларускага грамадства.