• Срд. Каст 28, 2026

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) з’яўляецца “фабрыкай думкі”, зацверджанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года

Фермерскія маштабы Брэстчыны

Аўтар Сяргей Жук

Каст 15, 2026 #Беларусь

​Аналітык БІСД: фермеры Брэсцкай вобласці актыўна выходзяць за межы малога бізнесу

Фермерства ў сучаснай Беларусi пачало развiвацца фактычна разам з абвяшчэннем дзяржаўнай незалежнасцi. На працягу ўсяго часу асноўным нарматыўна-прававым актам, якi рэгулюе гэтую сферу гаспадарання, застаецца Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы», прыняты яшчэ ў 1991 годзе. Зразумела, у яго неаднойчы ўносiлiся змены i дапаўненнi, аднак асноўныя палажэннi застаюцца стабiльнымi, што стварае трывалыя i празрыстыя ўмовы гаспадарання. На дзяржаўным узроўнi прадугледжаны меры падтрымкi, забяспечана магчымасць удзелу ў выкананнi дзяржаўнага заказу. I нягледзячы на невысокую долю ў агульным аб’ёме вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi, беларускiя фермеры таксама робяць свой унёсак у развiццё харчовай бяспекi. Давайце разгледзiм гэта на прыкладзе гаспадароў Брэстчыны.

​Брэсцкая вобласць — адзiн з лiдараў у станаўленнi фермерскага руху краiны, што абумоўлена гiстарычнымi каранямi развiцця прыватнага сектара ў сельскай гаспадарцы, высокай прадпрымальнiцкай актыўнасцю насельнiцтва i найбольш спрыяльнымi ўмовамi для раслiнаводства. Унутрырэгiянальная структура характарызуецца высокай канцэнтрацыяй фермерскага бiзнесу пераважна ў Палескiм рэгiёне: па стане на 1 студзеня 2025 года ў Пiнскiм раёне функцыянавала 113 гаспадарак, у Столiнскiм — 77.

На Брэстчыне вырошчваецца да чвэрцi бульбы ад усiх фермерскiх гаспадарак краiны, палавiна агароднiны i тры чвэрцi ягад i садавiны. Прычым ураджайнасць апошнiх традыцыйна амаль у паўтара разы вышэйшая за сярэднi паказчык па рэспублiцы. Паводле вынiкаў 2025 года ў структуры фермерскiх гаспадарак доля гаспадароў Брэсцкай вобласцi склала 36 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi, 47 працэнтаў чыстага прыбытку, 61 працэнт iнвестыцый у асноўны капiтал, а таксама зафiксаваны лепшы паказчык рэнтабельнасцi — 21,1 працэнта.

Па маштабах i падыходах да арганiзацыi вытворчасцi вылучаюцца некалькi мадэляў гаспадарання. Малыя сямейныя фермы канцэнтруюцца на невялiкiх аб’ёмах некалькiх вiдаў прадукцыi, перш за ўсё ў галiне раслiнаводства, забяспечваючы самазанятасць сельскага насельнiцтва i стабiльныя даходы. Сярэднiя гаспадаркi арыентаваны на ўстойлiвую таварную вытворчасць, спалучаюць сямейную аснову кiравання з прыцягненнем наёмнай працы. Буйныя гаспадаркi — гэта класiчны аграрны бiзнес, якi адыгрывае важную ролю ў вытворчасцi асобных вiдаў прадукцыi на рэгiянальным i рэспублiканскiм узроўнях. Прыкладам можа служыць СФГ «Навiцкiх» Лунiнецкага раёна — адзiн з найбуйнейшых вытворцаў морквы ў краiне з пасяўной плошчай больш за 1100 гектараў i валавым зборам да 90 тысяч тон. Асаблiвасць гаспадаркi — нарошчванне выпуску прадукцыi з больш высокай дабаўленай вартасцю: мытай, нарэзанай i замарожанай па тэхналогii шокавай замарозкi.

Пашырэнне сучасных тэхналогiй i стаўка на ўнiкальны прадукт — вызначальная рыса сучаснага фермерскага развiцця. Напрыклад, СФГ «Вiшнёвая паляна» Брэсцкага раёна рэалiзуе незвычайныя вiды мёду: чарэшнева-дурнiчны, акацыевы, рапсавы. СФГ «ШульжыкАгра» Драгiчынскага раёна арганiзавала выпуск крафтавай пасцiлы з садавiны i агароднiны ўласнай вытворчасцi. А ФГ «Снэйлсэка» спецыялiзуецца на развядзеннi мiжземнаморскiх слiмакоў. Такiя прадукты закрываюць невялiкiя рыначныя нiшы i фармiруюць вакол гаспадарак лаяльную аўдыторыю спажыўцоў, для якiх важны ўнiкальнасць i якасць, а не масавасць.

Асобны напрамак — спалучэнне вытворчасцi з турыстычнымi паслугамi. СФГ «Находка Палесся» Iванаўскага раёна прыцягвае аматараў фотасесiй на фоне кветкавых палёў: на яго 20‑гектарным полi вырошчваецца больш за 50 мiльёнаў цюльпанаў, а ў 2026 годзе тут праведзены фестываль «Кветкi жыцця: сiмфонiя вясны i прыгажосцi». Асаблiвасць гэтага сегмента ў тым, што такiя бiзнес-мадэлi сапраўды ўнiкальныя.

Перспектыўнымi для развiцця фермерства таксама становяцца новыя напрамкi гаспадарання: трусагадоўля, авечкагадоўля, вырошчванне новых сельскагаспадарчых культур. Менавiта невялiкiя гаспадаркi валодаюць большай гнуткасцю: яны лягчэй iдуць на эксперыменты, хутчэй перабудоўваюць вытворчасць пад зменлiвыя запатрабаваннi рынку i менш балюча перажываюць няўдачы.

Такiм чынам, фермерства ў Беларусi, асаблiва на Брэстчыне, займае ўласную нiшу i арганiчна дапаўняе буйныя сельгаспрадпрыемствы. Менавiта гэтая здольнасць — закрываць невялiкiя рыначныя нiшы, эксперыментаваць i прапаноўваць спажыўцу нешта адметнае — робiць яго важным драйверам развiцця сельскiх тэрыторый.

Пры гэтым варта адзначыць важную тэндэнцыю: шэраг фермерскiх гаспадарак ужо даўно выйшаў за межы малога бiзнесу. Яны паспяхова маштабуюцца, нарошчваюць вытворчыя магутнасцi, iнвестуюць у сучасную тэхнiку i перапрацоўку — i па шэрагу пазiцый становяцца сур’ёзнымi вытворцамi.

Сяргей ЖУК, аналiтык Беларускага iнстытута стратэгiчных даследаванняў ​

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
×