• Срд. Каст 28, 2026

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) з’яўляецца “фабрыкай думкі”, зацверджанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года

АБ НАС

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) з’яўляецца “фабрыкай думкі”, зацверджанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь  12 лютага 2019 года ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі.

Функцыі і паўнамоцтвы заснавальніка БІСД ажыццяўляюцца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. К. Маркса, 38), якая з’яўляецца вышэйстаячым органам.

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ БІСД

  • аналіз унутрыпалітычных працэсаў у краіне і выпрацоўка рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах;
  • экспертыза заканадаўчых актаў і дакументаў стратэгічнага планавання (дактрын, канцэпцый, стратэгій);
  • маніторынг і даследаванне міжнародных адносін, знешнепалітычных працэсаў, праблем міжнароднай бяспекі з улікам іх уплыву на нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь;
  • прыкладныя і фундаментальныя навуковыя даследаванні ў галіне ўнутранай палітыкі і міжнародных адносін, арганізацыя навуковых мерапрыемстваў (канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў);
  • удзел у выкананні міждзяржаўных навуковых праграм і праектаў.

БIСД актыўна супрацоўнічае з вядучымі беларускімі і замежнымі ўстановамі навукі і адукацыі, навуковымі арганізацыямі і цэнтрамі, грамадскімі аб’яднаннямі і СМІ.

Дзейнасць iнстытута як акрэдытаванай навуковай арганізацыі накіравана на атрыманне навуковых вынікаў, якія адпавядаюць задачам доўгатэрміновага развіцця краіны і спрыяюць рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў актуальных сферах.

Навуковы патэнцыял БIСД прадстаўлены дактарамі юрыдычных, эканамічных і палітычных навук, кандыдатамі юрыдычных, псіхалагічных, філасофскіх, гістарычных, палітычных, сацыялагічных навук, суіскальнікамі вучонай ступені.

Даследчая дзейнасць БIСД звязана з вывучэннем гістарычнай памяці беларускага народа, асаблівасцей уплыву лічбавай трансфармацыі на развіццё грамадства, а таксама распрацоўкай уласнай метадалогіі аналітычнай дзейнасці.

Вынікі навуковай дзейнасці адлюстроўваюцца ў аналітычных дакументах, якія накіроўваюцца кіраўніцтву і дзяржаўным органам краіны, а таксама ў публікацыях, каментарыях аналітыкаў БIСД у вядучых выданнях і СМІ, іх выступах на міжнародных і рэспубліканскіх навукова-экспертных мерапрыемствах.

ЭКСПЕРТНАЯ ДЫПЛАМАТЫЯ

БIСД на пастаяннай аснове ўзаемадзейнічае з экспертамі і 50 аналітычнымі структурамі з каля 30 краін свету, пастаянна пашырае кола знешніх партнёраў, падтрымлівае дзелавыя кантакты з замежнымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, акрэдытаванымі ў Рэспубліцы Беларусь.

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
×