• Срд. Каст 28, 2026

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) з’яўляецца “фабрыкай думкі”, зацверджанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года

Кіраўніцтва

  • Home
  • Кіраўніцтва
Андрэй Кунцэвіч

Дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Даведацца больш

Кунцэвіч Андрэй Міхайлавіч.

Адукацыя:

2002 г. – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

2007 г. – Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўная дзейнасць:

2002 – 2006 гг. – Загадчык аддзела лістоў рэдакцыі раённай газеты «Зара над Друццю» (г.п. Белынічы).

2006 – 2009 гг. – Рэдактар рэдакцыі раённай газеты «Зара над Друццю» (г.п. Белынічы).

2009 – 2011 гг. – Намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама.

2011 – 2013 гг. – Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама.

2013 – 2016 гг. – Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама.

2016 – 2017 гг. – Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

2017 – 2019 гг. – Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

2019 – 2021 гг. – Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2021 – 2026 гг. – Першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

09.2026 – цяперашні час – Дырэктар БІСД.

Віталь Пунчанка

Намеснік дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, беларускі даследчык і аналітык.

Даведацца больш

Пунчанка Віталь Мікалаевіч. Выкладаў і праводзіў навуковыя даследаванні ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова, даследчых інстытутах і аналітычных цэнтрах рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, у тым ліку падпарадкаваных Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2016–2018 гадах з’яўляўся аналітыкам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, аўтарам даследаванняў і слухачом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • Новыя інфармацыйныя тэхналогіі;
  • Лічбавая камунікацыя;
  • Палітычныя працэсы;
  • Гістарычная памяць;
  • Узаемадзеянне дзяржавы і грамадства;
  • Моладзь і канфлікт пакаленняў.

Працы:

Аўтар і суаўтар больш за 50 навуковых кніг і артыкулаў, у тым ліку:

  • «Гістарычная памяць беларусаў у кантэксце рэалізацыі гістарычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь»;
  • «Метаверс – лічбавы трэнд эканомікі, грамадства і кіравання»;
  • «Умяшанне ў выбары: дынаміка і спосабы прадухілення»;
  • «Прывкус каляровых рэвалюцый».
Татьяна Шендик
Таццяна Шэндзік

Намеснік дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Даведацца больш

Шэндзік Таццяна Аляксандраўна. У 2003 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, у 2017 годзе — аспірантуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

2014 — Магістр палітычных навук.

2018 — Кандыдат палітычных навук.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • Грамадзянская супольнасць;
  • Няўрадавыя і грамадскія арганізацыі;
  • Палітычныя партыі;
  • Iдэалогія беларускай дзяржавы, тэорыя і практыка ідэалагічнай работы.

Працы:

Аўтар 46 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі «Партыйнае будаўніцтва ў Беларусі: сутнасць, перадумовы, тэхналогіі».

Виталий Стаховский
Віталь Стахоўскі

Намеснік дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Даведацца больш

Стахоўскі Віталь Вячаслававіч. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».

Працаваў на розных пасадах у сістэме Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь — у беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у Вялікабрытаніі і Расійскай Федэрацыі.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • Актуальныя пытанні міжнародных адносін;
  • Міжнароднае права;
  • Iнфармацыйная бяспека;
  • Аналітыка.
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
×