У 2022 годзе ў БІСД створана ўпраўленне рэгіянальнай палітыкі з падраздзяленнямі ва ўсіх абласцях і г. Мінску.
Асноўныя напрамкі дзейнасці рэгіянальных падраздзяленняў БІСД:
- правядзенне даследаванняў і падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях грамадска-палітычнай сітуацыі ў рэгіёнах і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Рэспублікі Беларусь;
- удзел у інфармацыйна-аналітычным забеспячэнні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў па пытаннях стратэгічнага развіцця рэгіёнаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь;
- падрыхтоўка прапаноў па стратэгічных напрамках развіцця рэгіёнаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь;
- экспертнае і навукова-метадычнае забеспячэнне працэсаў удасканалення дзяржаўнай рэгіянальнай палітыкі;
- маніторынг сродкаў масавай інфармацыі, іншых крыніц інфармацыі, у тым ліку з выкарыстаннем праграмна-апаратных сродкаў, з акцэнтам на рэгіянальныя СМІ і праблематыку развіцця рэгіёнаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь;
- удзел у правядзенні навуковых даследаванняў адносна працэсаў развіцця рэгіёнаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь.