• Срд. Каст 28, 2026

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) з’яўляецца “фабрыкай думкі”, зацверджанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года

Больш чым свята ўраджаю

Аўтар Сяргей Жук

Верас 10, 2026 #Беларусь

​

Адраджэнне «Дажынак» трыццаць год таму стала лагiчным i натуральным крокам для суверэннай Беларусi

Восень традыцыйна праходзiць пад знакам «Дажынак» — галоўнага сельскагаспадарчага свята, якое завяршае гадавы вытворчы цыкл. Форум хлебаробаў у аграгарадку Жамчужны Баранавiцкага раёна на мiнулых выхадных даў гучны старт рэгiянальным фестывалям. I гэтыя падзеi даўно сталi не толькi культурным брэндам краiны, але i драйверам развiцця вясковых тэрыторый.

«Дажынкi» — старадаўняе народнае свята, каранi якога паходзяць з дахрысцiянскiх часоў. У аснове абрадаў ляжалi рытуалы, звязаныя з апошнiмi каласкамi на полi. Iх ўрачыста ўпрыгожвалi стужкамi, звiвалi ў «бараду» i прысвячалi сiлам зямлi, каб забяспечыць будучы ўраджай. З прыняццем хрысцiянства сяляне выказвалi падзяку Богу. У часы атэiзму замест звароту да звышнатуральнага на першы план выйшла ўсхваленне калектыўнай працы савецкага чалавека, ушанаванне жаночай талакi падчас жнiва, працы камбайнераў i механiзатараў. Галоўнымi героямi свята сталi перадавiкi вытворчасцi, якiя перавыканалi план, i пераможцы сацыялiстычных спаборнiцтваў. З’явiлiся новыя элементы: урачыстыя мiтынгi, афiцыйныя цырымонii ўзнагароджання, канцэрты i абавязковыя сельскагаспадарчыя выставы‑кiрмашы. Пры гэтым свята было фактычна пазбаўлена сваёй духоўнай асновы, якая захавалася толькi ў глыбiнi свядомасцi народа.

Адраджэнне «Дажынак» трыццаць год таму стала лагiчным i натуральным крокам для суверэннай Беларусi. З аднаго боку, ва ўмовах эканамiчнага крызiсу трэба было вяртаць павагу да чалавека, якi працуе на зямлi i забяспечвае харчовую бяспеку краіны. З другога — узрастаў запыт на вяртанне да вытокаў i адраджэнне духоўнай нiвы.

Першы рэспублiканскi фестываль‑кiрмаш адбыўся 8 верасня 1996 года ў Столiне. Выбар гэтага горада ў якасцi стартавай пляцоўкi не быў выпадковым. Па‑першае, Столiншчына — гэта сэрца Беларускага Палесся, рэгiён, якi захаваў сапраўдныя народныя традыцыi, мясцовы каларыт i глыбокую сувязь з зямлёй. Менавiта тут на працягу стагоддзяў праводзiлася свята «Палескi кiрмаш», на якiм сяляне прадстаўлялi i прадавалi вынiкi сваёй працы: вырашчаны хлеб, гароднiну, вырабы рамёстваў, свойскую жывёлу. Па‑другое, год правядзення першага фестывалю быў для столiнскiх хлебаробаў асаблiва ўдалым: яны сабралi самы высокi ў вобласцi ўраджай зерневых i зернебабовых культур. Па‑трэцяе, выбар менавiта раённага цэнтра, а не абласнога цi сталiчнага горада меў прынцыповае значэнне: свята павiнна было праходзiць блiжэй да зямлi i людзей, якiя на ёй працуюць. Гэты прынцып стаў асновай фармату, дзякуючы якому ўдасканальвалася iнфраструктура райцэнтраў. Да свята абнаўлялiся вулiцы, рамантавалiся дарогi, будавалiся новыя сацыяльныя i культурныя аб’екты. Напрыклад, у Кобрыне пабудавалi сучасны аквапарк, у Маладзечне i Горках узвялi лядовыя арэны.

З 2014 года па рашэннi Кiраўнiка дзяржавы фармат свята змянiўся: рэспублiканскiя «Дажынкi» заменены на абласныя, што дазволiла ахапiць значна большую колькасць населеных пунктаў. Больш чым за дзесяцiгоддзе абласныя святы хлебаробаў змянiлi жыццё ў дзясятках з iх. Дарэчы, Брэстчына стала адным з першых рэгiёнаў, дзе абласныя «Дажынкi» пачалi праводзiцца менавiта ў сельскiх населеных пунктах, а не ў раённых цэнтрах. У 2020 годзе, напрыклад, свята прайшло ў аграгарадку Дзiвiн Кобрынскага раёна, а ў 2026‑м — у Жамчужным Баранавiцкага раёна.

Асобна варта адзначыць 2024 год, калi наш Прэзiдэнт аб’ехаў усе рэгiёны краiны, прымаючы ўдзел у абласных «Дажынках». Гэта падкрэслiвае акцэнт унутранай палiтыкi на тым, што аснова дзяржавы — яе рэгiёны, яе працаўнiкi, яе зямля. Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што «Дажынкi» — гэта не проста свята, а паказчык нашага дабрабыту. Калi ёсць ураджай, калi людзi працуюць на зямлi i атрымлiваюць задавальненне ад вынiкаў сваёй працы, значыць, краiна жыве i развiваецца.

«Дажынкi» сёння — гэта больш чым свята ўраджаю. Гэта сiнтэз традыцыi i сучаснасцi, ушанаванне герояў жнiва, маркер дасягненняў аграрнай сферы i стымул для далейшага росту рэгiёнаў. Праз гэту ўрачыстасць перадаецца павага да працы на зямлi, захоўваецца сувязь пакаленняў i фармiруецца аблiчча беларускай вёскi як тэрыторыi, дзе жывуць, працуюць i дасягаюць поспеху.

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
×