Аналітыкі БІСД 12 лютага прынялі ўдзел у першым у бягучым годзе пасяджэнні Кансорцыума эканамічных аналітычных цэнтраў ШАС, якое адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам Інстытута эканомікі і дэмаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Таджыкістана.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прапанаваныя тэматыкі аналітычнага даклада Кансорцыума да 25-га пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў (прэм’ер-міністраў) краін — членаў ШАС, якое адбудзецца восенню г.г. у Душанбэ, план яго падрыхтоўкі, а таксама іншыя арганізацыйныя пытанні. Кыргызскі бок у асобе Нацыянальнага інстытута стратэгічных ініцыятыў пры Прэзідэнце Кыргызскай Рэспублікі прапанаваў правесці ў красавіку–маі г.г. у Бішкеку міжнародны форум аналітычных цэнтраў ШАС у рамках нацыянальнага старшынства ў арганізацыі.
Даведачна.
Кансорцыум з’яўляецца шматбаковай кансультацыйна-экспертнай пляцоўкай, створанай у 2019 годзе для садзейнічання развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, наладжвання ўзаемадзеяння паміж навукова-даследчымі ўстановамі і аналітычнымі цэнтрамі, якія спецыялізуюцца на эканамічных пытаннях, а таксама правядзення аналізу па прыярытэтных напрамках эканамічнага ўзаемадзеяння ў рамках ШАС. БІСД стаў Пастаянным членам Кансорцыума ў адпаведнасці з рашэннем 23-га пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў ШАС (16 кастрычніка 2024 г., г. Ісламабад) пасля ўваходжання ў Форум ШАС у статусе Нацыянальнага даследчага цэнтра.

