21 ліпня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Антон Дударонак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Арабскага парламента распавёў аб узаемадзеянні з аналітычнымі структурамі краін арабскага свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Найбольш прадуктыўна, па яго словах, БІСД узаемадзейнічае з Эміратскім цэнтрам стратэгічных даследаванняў, з якім падпісаны мемарандум аб узаемаразусенні. З 2023 года эміратскія эксперты актыўна ўдзельнічаюць у беларускіх флагманскіх ініцыятывах. Дэлегацыя цэнтра прыймала ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы ў Мінску. Год таму ў ААЭ адбыліся паспяховыя перамовы БІСД аб правядзенні сумесных даследаванняў.
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў падтрымлівае цесныя адносіны з Егіпетскім саветам па міжнародных адносінах. Бакі дамаўляліся аб правядзенні сумеснага экспертанага мерапрыемства ў гэтым годзе і гатовыя да падпісання мемарандума.

Таксама ўсталяваныя кантакты з Цэнтрам араба-еўразійскіх даследаванняў. Налагоджана ўзаемадзеянне і з аналітычнымі структурамі Бахрэйна і Амана.
Акрамя таго, БІСД зацікаўлены ў развіцці сувязяў з аналітычнымі структурамі Лівіі, Іарданіі, Сірыі.
Антон Дударонак адзначыў, што экспертная дыпламатыя падрыхтоўвае двухбаковыя адносіны ўвогуле. А найгалоўнейшае ў міжнародных зносінах, па яго словах, — гэта давер, які склалаецца праз кантакты.

Аналітык БІСД таксама праінфармаваў аб выніках вывучэння СМІ арабскага свету за 2023 год. Ён распавёў, як змянялася ўспрыманне Беларусі ў гэтых краінах. Так, быў зроблены рывок ад вобраза краіны пад санкцыямі да адзінага вобраза стратэгічнага і прагматычнага партнёра ва ўмовах шматпалярнага свету.
Фота Андрэя Сіняўскага
Крыніца: БЕЛТА